Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Быхаў)

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні рымска-каталіцкі храм у Быхаве, узведзены ў XVIII ст. Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Дняпро, на поўнач ад замка.

Сакральнае збудаванне
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°31′08,72″ пн. ш. 30°15′31,97″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Быхаў
Дата заснавання XVIII ст.
Дата пабудовы 1765
Стан знішчаны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1960-я савецкія ўлады злачынна зруйнавалі помнік архітэктуры. Да нашага часу захаваліся падмуркі і суседні будынак кляштара канонікаў латэранскіх.

Гісторыя правіць

 
План касцёла

У 1619 уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам Святога Казіміра. Існуюць звесткі, што ў часы Трынаццацігадовай вайны (16541667) маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч, войскі якога акупіравалі горад, загадаў гвалтоўна перарабіць існуючы мураваны касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату[2].

У 1765 тагачасныя ўладальнікі Быхава Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл прысвечаны Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Станам на 1744 парафія належала да Аршанскага дэканату і ўлучала, апрача Старага і Новага Быхава, 24 населеныя пункты.

Існуюць звесткі, што пасля здушэння вызваленчага паўстання (18301831) улады Расійскай імперыі скасавалі кляштар і зруйнавалі касцёл, муры якога вярнулі каталікам толькі ў пач. XX ст.[2]

За савецкім часам бальшавікі зачынілі касцёл, а потым ўзарвалі яго. Канчаткова святыню зруйнавалі ў 1960-я.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры эклектыкі з элементамі класіцызму. Асобна стаяла вышынная дамінанта — 3-ярусная вежа-званіца. Прыкасцёльную тэрыторыю атачаў мур з брамай.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 394.
  2. а б к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 395.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць