Касцёл Божага Цела (Іказнь)

Іказнь

Іказненскі касцёл Божага Цела — каталіцкі храм, помнік архітэктуры. Знаходзіцца ў вёсцы Іказнь (Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці).

Касцёл
Касцёл Божага Цела
Іказненскі касцёл Божага Цела
Іказненскі касцёл Божага Цела
55°37′30″ пн. ш. 27°15′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Іказнь
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль неараманскі стыль
Будаўніцтва 19061912 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

На месцы сённяшняга касцёла было некалькі драўляных храмаў, адзін з іх быў узведзены паводле фундацыйнай граматы выдатнага дзяржаўнага дзеяча, канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі, выдадзенай 16 ліпеня 1593 г. Л. Сапега жадаў, каб пры касцёле ўтрымліваліся шпіталь і школа. Храм пабудавалі ў цэнтры мястэчка, каля рыначнай плошчы. Але драўляныя будынкі знішчаліся ў XVII ст., ад пажару ў 1800 г., у час французскага нашэсця ў 1812 г. Апошні драўляны храм узведзены ў 1814 г. і перабудаваны ў 1881 г. Нарэшце ў 1906 г. быў атрыманы дазвол на ўзвядзенне мураванага касцёла і зацверджаны каштарыс у 27 147 рублёў 78 капеек. Стары касцёл разабралі, а непадалёку ад будоўлі зрабілі часовае памяшканне для набажэнстваў.

17 верасня 1912 г. будаўніцтва храма завяршылася.

Архітэктура правіць

 

Вежы, апрацоўка аконных і дзвярных праёмаў, дэталі архітэктурнага дэкору выкананы з чырвонай цэглы. Касцёл уяўляе сабой двухвежавую, трохнефавую базіліку з трансептам, апсідай, сакрысціямі. Вежы, квадратныя ў плане, з шатровым завяршэннем, даволі масіўныя, нагадваюць вежы абарончых збудаванняў. Больш лёгкімі іх робяць шматлікія і разнастайныя па форме аконныя праёмы і нішы. Дэкор будынка даволі стрыманы. Апрача разнастайных праёмаў і ніш яго ажыўляюць ступеньчатыя контрфорсы і аркатура.

Вакол касцёла ўзведзена агароджа з бутавага каменю. На цвінтары знаходзіцца валун з надпісам святару Міхалу Буклярэвічу і яго сястры Эміліі. М. Буклярэвіч быў ініцыятарам узвядзення мураванага касцёла, у 1919 г. ён стаў адным з арганізатараў сялянскага паўстання супраць бальшавіцкай улады. Пры падаўленні паўстання святара і яго сястру расстралялі. У 1940-я гг. помнік на магіле знішчылі, але ў кастрычніку 1995 г. ён адноўлены.

Літаратура правіць

  • Касцёл Божага Цела // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 71.

Спасылкі правіць