Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Вялікая Рагозніца)

Вялікая Рагозніца

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Вялікая Рагозніца (Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці).

Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
53°16′29″ пн. ш. 24°40′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Дата пабудовы 1926 год
Map

Гісторыя правіць

Самастойная парафія ў Вялікай Рагозніцы была заснавана ў 1922 годзе. Мураваны касцёл пабудавалі ў 1926 годзе. (аб чым сведчыць дата на камені над уваходам) на сродкі тагачаснага ўладальніка вёскі Оскара Мейштовіча і яго жонкі Флоры. У 1929 святыню пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы кансэкраваў віленскі архібіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.

Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян дасягала 4500 чалавек, і такім чынам гэта была самая вялікая парафія Мастоўшчыны. Узгадваецца таксама цагляная капліца, што некалі стаяла ў лесе на поўнач ад мясцовай сядзібы (мураваны комплекс у стылі класіцызму захаваўся), але сёння ад яе амаль няма следу. Па словах жыхароў, капліца была амаль зруйнавана яшчэ да вайны.

У савецкі час касцёл не зачынялі, але і сталага пробашча ў парафіі не было. Афіцыйна таксама была анулявана рэгістрацыя парафіі.

Архітэктура правіць

Касцёл пабудаваны з бутавага каменю ў стылі міжваеннага канструктывізму. Святыня прамавугольная ў плане з такой жа апсідай, арыентаванай на ўсход. З паўднёвага боку да апсіды дабудавана адзіная сакрысція. Справа ад галоўнага фасада прыбудавана магутная чацверыковая вежа-званіца пад высокім шатровым купалам.

 
Залавы інтэр’ер

Залавы інтэр’ер, перакрыты плоскай падшыўной столлю з паркетных шчытоў, у ім 3 драўляныя алтары, зробленыя ў 1998 годзе ў стылі неабарока. У галоўным алтары знаходзіцца абраз Маці Божай Чэнстахоўскай у акружэнні фігур Св. Войцеха (злева) і Св. Казіміра (па-за алтаром на сцяне змешчаны вялікі абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі міжваеннага часу са старога алтара). Левы бакавы алтар — алтар Св. Францішка з Асізі, правы — Божай Міласэрнасці. Над нартэксам змешчаны арганныя хоры з усталяваным там неабарочным арганам.

Касцёльны ўчастак абнесены бутавай агароджай на цагляных і атынкаваных пабеленых слупах у стылі канструктывізму. У выглядзе чатырох слупоў вырашана таксама і ўваходная брама.

Святары[1] правіць

Спасылкі правіць

  1. Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 510. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.