Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Індура)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — рымска-каталіцкі храм, знаходзіцца ў цэнтры в. Індура (Гродзенскі раён). Дзейнічае, помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
53°27′31″ пн. ш. 23°53′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Індура
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль неабарока[d] і неакласіцызм
Архітэктар Вільгельм Аўгуставіч Срока
Заснавальнік Ян Давойна[d]
Дата заснавання 1522
Дата пабудовы 1815 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першая згадка пра парафію ў Індуры запісана ў вопісе парафій і касцёлаў з візітацыі ў Віленскай дыяцэзіі ў 1522 годзе. Ён быў спісаны прэлатам Янам Альбінусам. У 1542—1546 гадах першы драўляны касцёл у Індуры быў пастаўлены і атрымаў бенефіцыі ад Яна Давойновіча (Давойны), маршалка Вялікага Княства Літоўскага. У 1815 годзе парафіянае пабудавалі на ўскраіне вёскі новы мураваны касцёл, які замяніў драўляную святыню. У 1854 годзе святыню пад гістарычным тытулам Найсвяцейшай Тройцы ўрачыста кансэкраваў віленскі біскуп Вацлаў Жылінскі.

У пачатку ХХ стагоддзя касцёл быў значна рэканструяваны ў эклектычным стылі з рысамі неабарока і неакласіцызму паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара Вільгельма Аўгуставіча Срокі. У 1904—1909 гадах да паўночнага і паўднёвага фасадаў прыбудаваныя вежы, з усходняга боку зробленая прыбудова, якая ўключае трансепт, апсіду і сакрысціі. Пры перабудове выкарыстаныя элементы стылізатарскіх плыняў пачатку XX стагоддзя.

Пры савецкай уладзе касцёл дзейнічаў. У 1983 годзе пробашчам у Індуры стаў святар-езуіт Казімір Жыліс (адзіны выпадак у БССР), які працаваў тут да 2000 года. Затым езуіцкі асяродак у Індуры атрымаў статус місіі. З 2009 года ў парафіі працуюць дыяцэзіяльныя ксяндзы.

Да парафіі належаць дзве капліцы: у вёсках Глебавічы і Плябанаўцы (Бераставіцкі раён).

Архітэктура правіць

 
Касцёл з боку апсіды

Касцёл складаецца з трохнефнага асноўнага аб’ёму з нізкім двухсхільным дахам, шырокага трансепту, маленькай паўцыркульнай апсіды з бакавымі прыбудовамі і дзвюх рознавялікіх вежаў. Яны завершаны фігурнымі шлемамі з шатровымі ліхтарамі. Асноўны аб’ём захаваў пластычнае афармленне пачатку XIX стагоддзя. Галоўны фасад з магутным чатырохкалонным порцікам з атыкам і вялікім паўцыркульным праёмам. Сцены па ўсім перыметры апяразаныя дарычным антаблементам і члянёныя пілястрамі. Вокны паўцыркульныя, вялікія, у тонкіх прафіляваных ліштвах, у аркавых нішах фасада ўсталяваны драўляныя фігуры святых.

Касцёльны пляц абнесены бутавай агароджай. На яго тэрыторыі змешчаны нядаўна збудаваны «Грот Марыі». Каля касцёла ўсталявалі некалькі скульптур, сярод якіх выявы Засмучанага Езуса, Марыі Панны ад сямі смуткаў, слупкі-каплічкі.

Інтэр’ер правіць

 
Цудатворны абраз Маці Божай Снежнай з вотамі. XVII—XVIII стст.

Інтэр’ер касцёла мае выцягнутую па падоўжнай восі крыжападобную ў плане кампазіцыю. Скляпенні ў асноўным аб’ёме крыжовыя, у трансепце столь плоская. Сцены расчлянёныя пілястрамі. У апсідзе і каля ўсходняй сцяны трансепту ўсталяваныя тры алтары, выкананыя ў стылі позняга класіцызму.

 
«Апошняя Вячэра». Сярэдзіна ХІХ ст., Фрэска ў касцёле вёскі Індура

Трохнефная святыня ўпрыгожана драўлянымі алтарамі (цёмнае дрэва з пазалочанымі элементамі). Галоўны алтар, створаны на аснове двухкалоннага карынфскага порціка, змяшчае барэльефную выяву Найсвяцейшай Тройцы, у франтоне — разьбяная выява Усябачнага Вока. Пры сценах прэсбітэрыя ўсталяваны разьбяныя фігуры св. Пятра (злева) і св. Паўла, па вуглах прэсбітэрыя стаяць фігуры св. Францішка (злева) і св. Антонія. Левы бакавы алтар змяшчае абраз Індурскай Божай Маці, у другім ярусе — абраз св. Казіміра. Правы алтар змяшчае абраз «Цуд св. Станіслава», у другім ярусе — абраз св. Юрыя. Амбона, размешчаная на левай ад алтара апоры, упрыгожана выявамі Пана Езуса і Апосталаў. Сцены касцёла ў 1914 годзе размаляваны віленскім мастаком В. Скваркоўскім велічнымі фрэскамі, на левай сцяне прэсбітэрыя — «Св. Францішак здымае з Крыжа Пана Езуса», на правай — «Спыненне буры» (Езус і апосталы ў чоўне), у левым крыле трансепта — «Апошняя Вячэра», у правым — «Звеставанне Найсвяцейшай Панны Марыі».

Над прытворам змешчаны арганныя хоры, там усталяваны барочны арган з папярэдняга касцёла.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць