Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Рыкантай)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — каталіцкі храм ў в. Рыкантай (Рыконты) Тракайскага раёна Літвы. Набажэнствы вядуцца выключана на польскай мове. Мае рысы гатычнага стылю, гранёныя контрфорсы, стральчатыя вокны, і рэнесансу.

Славутасць
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

54°42′55″ пн. ш. 24°58′56″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Благачынне Q12675235?
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і рэнесансная архітэктура
Заснавальнік Мікалай Тальваш
Дата пабудовы 1585 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Фасад
   
Роспісы з выявамі М. А. Агінскага і яго жонкі Марцыбэлы з Глябовічаў у касцёле ў Рыконтах, 1688

У 1555 годзе пабудаваны драўляны пратэстанцкі збор. У 1585 годзе па фундыцыі ўладальніка Рыконтаў Мікалая Тальваша ўзведзены мураваны збор. У XVII ст. Рыконты перайшлі да Агінскіх. У 1655 годзе, у час вайны вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў, храм моцна пашкоджаны. У 1688 годзе адноўлены Марцыянам Агінскім. Рыконты перададзены троцкім дамініканцам, якія не хацелі служыць у былой рэфармацкай царкве. З 1696 года былы збор стаяў закінутым. У 1725 годзе пабудаваны драўляны касцёл, які да 1784 года струхлеў. Лічыцца, што ў гэты час набажэнствы былі перанесены ў мураваны касцёл.

У час вайны 1812 года разрабаваны. У 18881889 гадах храм адрамантаваны. У 1921 годзе створана парафія. У 1935 годзе касцёл адрэстаўраваны.

Спасылкі правіць