Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў (Полацк)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры барока ў г. Полацку. Пабудаваны на правым беразе Заходняй Дзвіны (сучасная вул. Ніжне-Пакроўская, 20). Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Касцёл
Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар францысканцаў
55°29′03,31″ пн. ш. 28°45′58,57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Віцебская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Будаўніцтва 17631775 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000616шыфр 212Г000616
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з касцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у былым жылым корпусе кляштара размешчана адміністацыйная ўстанова.

Гісторыя правіць

Драўляны кляштар быў узведзены ў 1628 г. па фундацыі Тэафіла і Крысціны Храпавацкіх. Мураваны касцёл Святога Антонія пабудаваны ў 17631775 гг.

У 1778 г. пабудаваны мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане жылы корпус, які шчыльна прылягаў да касцёла.

У 1833 г. кляштар быў закрыты, касцёл і жылы корпус перададзеныя праваслаўнаму ведамству. Пазней будынак касцёла зруйнавалі, а ў канцы XIX ст. на яго месцы пабудаваны двухпавярховы будынак з частковым выкарыстаннем сцен і сутарэнняў, на фасадах былі паўтораны архітэктурныя дэталі жылога корпуса.

У 1917 г. ў будынку размяшчаўся Полацкі камітэт РСДРП. У 1978 г. па доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1]. У Другую сусветную вайну будынак, узведзены на месцы касцёла быў разбураны.

Архітэктура правіць

Касцёл правіць

Касцёл — трохнефны дзвюхвежавы з вежачкай над галоўным алтаром храм (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрыты двухсхільным дахам з чарапічным накрыцдём. Паміж трох'яруснымі вежачкамі знаходзіўся трохвугольны франтон. Па баках асноўнага аб'ёму было две сакрысціі. Над бабінцам былі хоры, дзе размяшчаўся арганна дзесяць галасоў. Галоўны алтар і чатыры дадатковыя былі выкананы з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 г.).

Жылы корпус правіць

 
План кляштара. 1869
 
Кляштар, сучасны стан
 
План 1-га паверха

Двухпавярховы ў плане прамавугольны будынак з бакавым рызалітам (на дваровым фасадзе). Галоўны фасад арыентаваны на лінію забудовы вуліцы. Плоскасці сцен надзелены карнізным паяском, завершаны развітым прафіляваным карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы з ліштвамі, па 2-м паверсе з дэкаратыўнымі нішамі. Унутраная планіроўка зменена[1]. Пакрыты дахоўкай, з боку ўнутранага панадворку чатыры дахавыя акны[2]. Будынак — помнік архітэктуры барока[1].

У сярэдзіне 19 ст. жылы корпус прыстасаваны пад адміністрацыйную ўстанову. У пачатку 1990-х гг. частка будынка выкарыстоўвалася адміністрацыйнай установай, частка адведзена пад жыллё[1].

Зноскі

  1. а б в г 1843.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.
  2. Полацкі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць