Касцёл Святога Антонія Падуанскага (Мінск)

Касцёл Святога Антонія Падуанскага — мураваны каталіцкі храм у горадзе Мінск. Знаходзіцца па адрасе вул. Ясеніна, 68.

Славутасць
Касцёл Св. Антонія Падуанскага
53°51′31″ пн. ш. 27°26′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль Неаготыка
Дата заснавання 2019
Стан дзейнічае
Сайт st-antony.info/by/
Map

Гісторыя правіць

Парафія існуе з 1996 года. Да пабудовы храма набажэнствы праходзілі ў памяшканні ЖЭС № 84 па адрасе пр. Газеты Звязда, 18A.

5 мая 2019 года ў касцёле адбылася першая святая Імша[1]. Будаванне ажыццяўлялася за кошт ахвяравання вернікаў.

Архітэктура правіць

Храм адрозніваецца прастатой, пераважаюць рысы, характэрныя для неаготыкі, улучаючы шатровую вежу-званіцу над галоўным уваходам, а таксама стральчатыя вокны, што ўпрыгожваюць бакавы фасад[2]. Ззаду будынка храма ёсць памяшканні на калонах, для таго, каб была магчымасць праводзіць імшы на вуліцы[3].

Зноскі

Спасылкі правіць