Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў (Орша)

Орша

Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў — колішні каталіцкі комплекс, які існаваў у 16801832 гадах у г. Орша. Размяшчаўся на паўднёвым-ўсходзе горада і займаў адзін з кварталаў уздоўж вуліцы, пракладзенай паралельна берагу Дняпра. Захаваўся былы кляштарны корпус, размешчаны па вул. Дамініканскай, 4.

Кляштар
Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў
54°30′16,83″ пн. ш. 30°24′50,39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Ордэнская прыналежнасць францысканцы
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Войцех Станіслаў Катоўскі[d]
Дата заснавання 1612
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000889шыфр 212Г000889
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Аб кляштары францысканцаў у Оршы захаваліся толькі кароткія гістарычныя дадзеныя. Кляштар заснаваны ў 1612 годзе. Каменны храм закладзены ў 1680[1] годзе па фундацыі рэчыцкага стольніка Войцеха Станіслава Катоўскага. Мураваны касцёл з бакавой вежай-званіцай асвячоны 10 жніўня 1768 года. Тады ж пабудаваны жылы корпус[2].

На плане Оршы 1813 года кляштарны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі пазначаны як спалены. Пасля адбудовы ў XIX стагоддзі пераасвячоны ў імя Святога Антонія[1].

 
Касцёл у 1940 годзе

У 1863 годзе скасаваны. Пасля закрыцця ў ім размяшчаліся інвалідная каманда, потым арыштанцкі дом, у 19201930-я гады рамеснае вучылішча[2].

Касцёл знішчаны ў 1970-я гады, калі расшыралі праезную частку вуліцы Савецкай. У былых кляштарных мурах да нядаўняга часу размяшчалася турма. Цяпер будынак занядбаны[1].

Архітэктура правіць

 
Інтэр'ер касцёла ў 1940 годзе
 
Апсіда касцёла і кляштарны буднак

Мураваны касцёл кляштара быў узведзены ў стылі барока паводле канона трохнефавай вухвежавай базілікі. Двухярусныя вежы былі накрыты пакатымі шатрамі, бакавыя фасады рытмічна чляніліся высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер упрыгожвалі сем алтароў, сярод якіх: Нараджэння Дзевы Марыі, Ісуса Хрыста, Апекі Найсвяцейшай Божай Маці, Святога Францыска, Святога Антонія, Святога Іосіфа. Касцёл алтаром арыентаваўся на поўдзень, галоўным фасадам звернуты да вуліцы і да ракі, размяшчаўся з невялікім водступам ад лініі забудовы[1].

У кляштарны комплекс уваходзілі двухпавярховы каменны корпус і аднапавярховыя каменныя келлі. Двухпавярховы корпус кляштара стаяў ззаду касцёла, трохі ўверх па рэльефу, які тут павышаецца.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Аршанскі кляштар францысканцаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси (руск.) / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. — ISBN 5-89826-093-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Спасылкі правіць