Касцёл Святога Мікалая (Геранёны)

Касцёл Святога Мікалая — каталіцкі храм у Геранёнах (Іўеўскі раён Гродзенскай вобл.).

Каталіцкі храм
Касцел Святога Мікалая
54°06′50″ пн. ш. 25°34′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Геранёны
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль готыка, барока
Будаўніцтва 17711779 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000293шыфр 412Г000293
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Каталіцкая абшчына была створана ў Геранёнах у 1411 годзе[1], у 1529 годзе быў выбудаваны каменны гатычны касцёл на сродкі віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда. У 1537 годзе ў гэтым храме адбыўся шлюб яго сына Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.

 
Касцёл Святога Мікалая, малюнак Напалеона Орды

З геранёнскім касцёлам Святога Мікалая звязаны лёс у тыя часы першай прыгажуні Вялікага Княства, а ў будучым — знакамітага прывіду Нясвіжскага замка Барбары Радзівіл. У гэтай святыні 18 мая 1537 года пайшоў пад вянец са сваёй выбранніцай пятнаццацігадовай Барбарай Станіслаў Гаштольд (апошні прадстаўнік гэтага роду па мужчынскай лініі). Праз пяць гадоў Барбара стане ўдавой і неўзабаве спадабаецца князю Жыгімонту II Аўгусту. Гэты захапляльны раман завяршыўся каранаваннем Барбары насуперак волі нядобразычліўцаў. Апазіцыю тады ўзначаліла сама каралева-маці Бона Сфорца. Як лічаць шматлікія гісторыкі, менавіта з яе «падмогі» ў 1551 годзе Барбара памерла, верагодней за ўсё, атручаная моцнадзейным ядам. Жыгімонт Аўгуст больш не ажаніўся, і таму пасля яго смерці ў 1572 годзе каралеўскі род Ягелончыкаў назаўжды знік са старонак гісторыі Вялікага Княства.

У сярэдзіне XVIII стагоддзя храм згарэў у вялікім пажары, з 1771 па 1779 год ішла яго рэканструкцыя і перабудова ў стылі позняга барока[2]. У 1771 годзе святыню пад гістарычным тытулам кансэкраваў віленскі біскуп суфраган Тамаш Зяньковіч. У 1730 у Геранёнах была заснавана рэзідэнцыя ордэна піяраў ад віленскага кляштара, пры якой у 1730–1938 гадах дзейнічала школа. Але ў 1756 рэзідэнцыя была зачынена намаганнямі езуітаў, якія бачылі ў піярах сваіх канкурэнтаў у галіне адукацыі. Манахі былі пераведзены ў Ліду. У XVIII ст. да геранёнскай парафіі належаў філіяльны касцёл у Дзевянішках (цяпер самастойная парафія ў Літве).

 
Абмерны чарцёж касцёла, 1898 год

У 1779 (гэтая дата, верагодна, недакладная) касцёл быў адноўлены пасля пажару на сродкі пана Яна Пробача. У 1859 годзе да храма былі прыбудаваны бакавыя сакрысціі, у 1883 годзе прыбудаваны прытвор і рэканструяваны галоўны фасад. Да парафіі з ХVIIІ ст. належала капліца ў Бердаўшчыне, дзейнічала школа.

У 1923 годзе рэстаўраваны, а 1934 была выкананая размалёўка інтэр'еру. Перад Другой сусветнай вайной колькасць вернікаў у парафіі перавышала 4600.

Дзейнічаў касцёл і пры савецкай уладзе. У 1970-я гг. атрымаў статус помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння.

Архітэктура правіць

 
Касцёл з боку апсіды

Храм Святога Мікалая пабудаваны ў стылі барока, у інтэр'еры прысутнічаюць рысы класіцызму. Ад гатычнага касцёла XVI стагоддзі засталіся толькі агульны план храма і контрфорсы на галоўным фасадзе. Храм аднанефны, асноўны аб'ём прамавугольны ў плане. Да прэзбітэрыя прылягае невялікая апсіда са скошанымі вугламі і дзве бакавыя сакрысціі. Галоўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны алтар двух'ярусны, расчлянёны калонамі карынфскага ордара і багата дэкараваны[3].

Інтэр’ер правіць

 
Абраз Святога Мікалая. XVIII ст.

Інтэр’ер касцёла перакрыты лучковымі скляпеннямі, над сакрыстыямі столь падшыўная, плоская. У касцёле тры мураваныя двух’ярусныя алтары ў стылі барока і адзін драўляны ў стылі эклектыкі. Галоўны алтар двух’ярусны, упрыгожаны калонамі карынфскага ордэра і дэкараваны паліхромнай скульптурай, гарэльефнымі кампазіцыямі і жывапісам. У цэнтры, у вялікай барокавай нішы, у атачэнні гарэльефнага сюжэта Найсвяцейшай Тройцы змешчаны маленькі абраз Пана Езуса, у інтэркалумніях усталяваны фігуры святых апосталаў Пятра і Паўла, у другім ярусе змешчаны тытульны абраз св. Мікалая. Левы бакавы алтар св. Юзафа (наверсе – абраз св. Францішка з Асізі) і правы – Маці Божай Чанстахоўскай (наверсе – абраз св. Казіміра) па канструкцыйных асаблівасцях і дэкоры паўтараюць галоўны. У капліцы змешчаны алтар Укрыжавання. Хоры, крывалінейныя ў плане, над нартэксам абапіраюцца на трохпралётную аркаду. На хорах усталяваны арган у стылі ракако, упрыгожаны разьбянай фігурай Давіда з гуслямі ў акружэнні анёлаў. Сюжэтныя і арнаментальныя размалёўкі сцен і арачных праёмаў выкананы ў 1934 годзе віленскім мастаком Чарнецкім у стылі “другога ракако”.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць