Касцёл Святога Міхаіла і кляштар цыстэрцыянак (Мазыр)

Касцёл Святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак — помнік архітэктуры позняга барока ў г. Мазыры.

Касцёл
Касцёл Святога Міхаіла і манастыр цыстэрыянак
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар цыстэрцыянак у Мазыры
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар цыстэрцыянак у Мазыры
52°01′39,68″ пн. ш. 29°18′26,82″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мазыр
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Бенядзікт Ражанскі
Дата заснавання 1743
Будаўніцтва 17431745 гады
Дата скасавання 1842
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000510шыфр 312Г000510
Стан дзейнічае
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 17431745 гг. па фундацыі Бенядзікта Ражанскага, за 3 км на паўночны ўсход ад Мазыра, на правым беразе р. Прыпяці, у так званай «Анёльскай даліне». Уключае мураваны касцёл Святога Міхаіла і жылы корпус, абнесеныя мураванай агароджай. У 1883 г. кляштар закрыты, у 1888 г. перададзены праваслаўным, у 1893—94 гг. касцёл рэканструяваны пад царкву, прыбудаваныя драўляная званіца, бакавая мураваная галерэя і інш.

Касцёл дзейнічае, у кляштары размешчанае музычнае вучылішча. Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура правіць

Касцёл правіць

 
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла

Касцёл — аднанефны храм, накрыты высокім двухсхільным дахам з увагнутымі вальмамі над трохграннай апсідай. Мае моцную канструкцыю (таўшчыня сцен 1,5 м). Архітэктурна-пластычны акцэнт прыпадае на галоўны фасад, расчлянёны на тры часткі высокімі пілястрамі і завершаны шырокім тонкапрафіляваным карнізным поясам. Бакавыя плоскасці фасаду дэкарыраваныя трыма ярусамі фігурных і арачных ніш з конхамі ў верхнім ярусе. Фасад завершаны ступеньчатым атыкам (надбудаваны ў 1894 г.). Галоўны ўваход праз нізкі пяцігранны прытвор дэкарыраваны буйнымі кутнімі лапаткамі. Бакавыя фасады вырашаныя плоскасна, рытмічна расчлянёныя высокімі лучковымі вокнамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках.

 
Інтэр'ер касцёла

Прастора інтэр'еру рэканструяваная: неф падзелены на два паверхі і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з падвойнымі папружнымі аркамі і люнетамі, апсіда — самкнутай конхай. Скляпенні былі дэкарыраваны сюжэтнай фрэскавай размалёўкай (скончана ў 1804 г., не захавалася). Сцены крапаваныя арачнымі нішамі і падвойнымі пілястрамі, апяразаны буйным тонкапрафіляваным карнізам. Апсіда раскрытая ў залу шырокім арачным прасветам.

Кляштар правіць

 
Касцёл з боку апсіды і кляштарны корпус

Першапачаткова з касцёлам з паўночнага ўсходу злучаўся крыты бляхай і дахоўкай П-падобны ў плане трохпавярховы жылы корпус (першы паверх быў мураваны, другі і трэці — фахверкавыя ці з «прускага муру»), які ствараў унутраны двор. Захаваўся адзін прамавугольны ў плане двухпавярховы аб'ём пад двухсхільным дахам. Фасады рытмічна расчлянёныя квадратнымі і прамавугольнымі вокнамі, у прасценках — шырокімі лапаткамі. Планіроўка галерэйная з аднабаковым размяшчэннем тыпавых келляў з цыліндрычнымі скляпеністымі перакрыццямі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць