Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца)

Касцёл Святога Міхаіла — каталіцкі храм у в. Луконіца (Зэльвенскі раён). Помнік архітэктуры позняга барока 1782 г.

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Міхаіла
53°10′39″ пн. ш. 25°02′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Луконіца
Канфесія Каталіцкая Царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1782 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000274шыфр 413Г000274
Map

Архітэктура правіць

Касцёл правіць

 
Касцёл з боку апсіды

Касцёл аднанефны, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шмат'ярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордара. Плоскасці сцен прарэзаныя невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскімі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваным у пачатку XX ст.

Званіца правіць

 
Званіца

Побач з касцёлам трох'ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаныя плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаныя карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.

Літаратура правіць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 265-266.

Спасылкі правіць