Касцёл Святога Роха (Шабуні)

рыма-каталіцкі храм у вёсцы Шабуні

Касцёл Святога Роха — драўляны рыма-каталіцкі храм у вёсцы Шабуні Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства[1].

Славутасць
Касцёл Святога Роха
Касцёл Святога Роха, 2021 г.
Касцёл Святога Роха, 2021 г.
53°37′41″ пн. ш. 27°33′01″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцтва
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Барысаўскі дэканат
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1796
Стан добры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гісторыя каталіцкай грамады ў Шабунях пачынаецца з канца XVIII стагоддзе, калі на старых могілках вернікі вырашылі ўзвесці капліцу. Паводле мясцовага падання, узнікненне касцёла звязана з эпідэміяй халеры ў вёсцы. Нібы пасля таго, як жыхары набылі абраз Святога Роха і ўсталявалі яго ў алтары капліцы, хвароба пачала адступаць[2].

У 1796 годзе на могілках на ўсходняй частцы вёсцы вёскі была пабудавана драўляная капліца, якая была асвячона пад тытулам Святога Роха, які лічыцца апекуном хворых на заразныя хваробы. Дата ўзвядзення капліцы — «1796» — была выразана на парогавай бэльцы. Абслугоўваннем касцёла займаліся мінскія бернардзінцы[3].

У 1829 годзе старая капліца была перабудавана, аднак даўнейшую парогавую бэльку з датай пабудовы вырашылі захаваць. У 1860 годзе капліца зноў была перабудавана, сродкі на рэканструкцыю вылучыў тагачасны ўладальнік гэтых месцаў князь Вітгенштэйн. У часе гэтай рэканструкцыі храм быў значна павялічаны, шэраг архіўных дакументаў таго часу пачынае зваць яе «касцёлам». Пры гэтым дату «1796» на ўваходзе ў капліцу згадваюць як «былую», бэльку парога, якая тады стала зусім трухлявай, давялося замяніць[1].

 
Храм у 2010 годзе.

У 1923—1924 гадах адбылася чарговая рэканструкцыя касцёла, у час якой пабудову пашырылі і ашалявалі, а алтарную частку перамясцілі на ўсход. Рамонт таксама адбываўся ў 1971 і 1997 гадах, у якіх былі заменены, адпаведна, дах і падлога[4].

З 1997 па 2004 гады касцёл не дзейнічаў. 15 жніўня 2015 годзе мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў адноўленую пасля рамонту капліцу[2].

Архітэктура правіць

Касцёл ёсць квадратным будынкам з трохграннай апсідай і выцягнутым бабінцам. Кожны са зрубаў накрыты асобным двухсхільным гонтавым дахам. Над уваходным ганкам, што падтрымліваецца чатырма драўлянымі калонамі, пастаўлена чацвярыковая вежа пад шатровай чатырохсхільнай страхой з крыжом. Ёсць адна сакрыстыя, прыбудаваная да правай грані апсіды. Над уваходам размешчаны хоры. Столь над асноўным аб’ёмам каробчатая, над астатнімі прыбудовамі плоская. Бакавыя гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[5].

У інтэр’еры раней вылучаліся старадаўнія абразы, ад якіх захаваліся рамы XVIII стагоддзя[1].

Зноскі

  1. а б в Историческая справка о каплице Св. Роха в д. Шабуни Пуховичского района (руск.). Каталіцкі прыход Святога Антонія Падуанскага ў Мінску (31 сакавіка 2010). Праверана 31.05.2019.
  2. а б Адноўленую гістарычную капліцу св. Роха асвецяць у Шабунях . Catholic.by (11 жніўня 2015). Праверана 31.05.2019.
  3. Костел Святого Роха в деревне Шабуни (руск.). Holiday.by (1 красавіка 2011). Праверана 02.06.2019.
  4. В. Ніціеўская. Касцёл Святога Роха ў Шабунёх і яго парафіяне . Каталіцкі прыход Святога Антонія Падуанскага ў Мінску (31 сакавіка 2010). Праверана 02.06.2019.
  5. Кулагін 2008, с. 368—369.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць