Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Светлагорск)

Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — рымска-каталіцкі храм у Светлагорску (Гомельская вобласць, Беларусь).

Каталіцкі храм
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
52°38′08,10″ пн. ш. 29°45′19,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Светлагорск
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Архітэктурны стыль готыка
Першае згадванне 1638
Будаўніцтва 19921997 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стары касцёл правіць

Першы драўляны касцёл у вёсцы Шацілкі (цяпер горад Светлагорск) быў пабудаваны ў 1638 годзе пад тытулам Святога Крыжа. Касцёл быў спалены ў час напалеонаўскай вайны.

Па загаду Мінскай рымска-каталіцкай кансісторыі, бабруйскім настаяцелем і дэканам, ксяндзом Сямяонам Авокарэвічам, быў складзены вопісу:

"Касцёл знаходзіцца ў Мінскай губерні Бабруйскага павета ў ваколіцы Шацілках, на казённай зямлі, драўляны імя Узвышэння сумленнага крыжа, пабудаваны ў 1818 г. дваранінамі Манкевічамі, жыхарамі ваколіцы Шацілак, замест перажыўшага пажар ў 1812 годзе, асвечаны, як відаць з патэнта, выдадзенага арцыбіскупам Станіславам Сестранцэвічам ў 1822 годзе, снежня 1 дня, дэканам Бабруйскага павета Стракоўскім"[1]

Арыгінал:

"Церковь состоит Минской губернии Бобруйского уезда в околице Шатилках на казенной земле, деревянная, во имя Воздвижения честного креста, построена в 1818 году дворянами Манкевичами, жителями околицы Шатилок, вместе подвергшейся пламени в 1812 году, освященная как видно из патента, выданного архиепископом Станиславом Сестранцевичем в 1822 году, декабря 1 дня, деканом Бобруйского уезда Строковским"[1]

У 1818 г. касцёл быў адноўлены, ён быў невялікага памеру: даўжынёў — 5 метраў, шырынёй −3,5 метраў, вышыня — 2 сажні. Касцёл мел тры купалы з жалезнымі крыжамі, унутры знаходзіўся шасцігалосы арган[2].

У 1853 г. вікарый касцёла — Валянцін Манкевіч OFM (ордэна св. Францыска)[3].

У 1873 г. застаўся без ксяндза з-за загаду урадаў весці імшы толькі на рускай мове[4].

1915—1917 г. пробашч касцёла — кс. Iерон Цэрпента[5][6]. Рэпрэсаваны[7]

У 1936 г. быў закрыты савецкімі ўладамі і ў 1939 г. знішчаны, з дрэва і матэрыялаў пабудаваны клуб[8].

Сучасная парафія правіць

Парафія адрадзілася ў 1990 годзе: пасля сустрэчы жыхароў 22 красавіка. З 17 кастрычніка вернікі збіраліся на малітвы ў памяшканні на вул. Савецкай 76А.[9]

А з 1992 г. пад кіраўніцтвам пробашча кс. Яна Саламона вялося будаўніцтва святыні. 6 верасня 1997 г. касцёл быў асвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам.[8]

Архіўныя дакументы правіць

  • У нацыянальным архіве Беларусі захаваліся метрычныя кнігі запісаў нованароджанных, узяўшых шлюб, тых хто памёр з 1835 года[10]
  • Дзяржаўны архіў Гомельская Вобласці. — Ф. 1354. — Оп. 5. — Д. 201. «Дело на религиозное общество Римско-католической церкви в г. Светлогорске. 1990—1992 гг.»

Зноскі

  1. а б Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф.827. Воп.ЗЗ. Спр.474, Арк.З.
  2. Усталяванне і распаўсюд каталіцкай канфесіі на тэрыторыіі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII — пачатак XX ст.ст.) http://nashkraj.info/ustalyavanne-i-raspausyud-katalitskaj-kanfesii-na-terytoryii-suchasnaga-svetlagorskaga-rayona-xvii-pachatak-xx-st-st/ Архівавана 17 чэрвеня 2019.
  3. DIRECTORIUM OFFICII DIVINI Pro Dioecesi Mincensi in Annum Domini 1843, https://pamizrek.blogspot.com/2019/02/directorium-officii-divini-pro-dioecesi.html
  4. Ганчар А. И. Римско-католическая церковь в Беларуси (вт пол XIX-нач ХХ вв). Исторический очерк
  5. Памятная книжка Минской губернии за 1917 год http://infobelarus.nlb.by/7n_3119cd/data/6/54.pdf
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2017. Праверана 4 мая 2019.
  7. https://ru.openlist.wiki/Церпенто_Иероним_Иеронимович_(1888)
  8. а б А. Д. Лебедев "Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины : Сер. Гуманитарные науки. — 2017. — № 4 (103). Ст. 41-45.
  9. У. Васькоў «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны» ст. 233
  10. «Метрические книги католических костелов Бобруйского уезда Минской губернии» Национальный исторический архив Беларуси в г. Минске https://archives.gov.by/index.php?id=751220

Спасылкі правіць