Касцёл францысканцаў (Грынявічы)

Касцёл францысканцаў — каталіцкі храм у в. Грынявічы (Свіслацкі раён). Пабудаваны ў 1792 г. Помнік архітэктуры позняга барока.

Каталіцкі храм
Касцёл Яна Хрысціцеля
Касцёл былога кляштара францысканцаў з агароджай
Касцёл былога кляштара францысканцаў з агароджай
53°00′32″ пн. ш. 24°27′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Грынявічы
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1792 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000475шыфр 412Г000475
Map

Францысканскі кляштар быў заснаваны у 1679 годзе ў маёнтку Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце Янам Агінскім разам з другой жонкай Яаннай Тэадорай з Нарушэвічаў[1].

Архітэктура правіць

 
Касцёл пасля перабудовы ў царкву, пач. XX ст.
 
Касцёл з боку апсіды

Мураваная трохнефная базіліка з бязвежавым фасадам і прамавугольнай алтарнай апсідай накрытая пакатым (раней высокім) двухсхільным дахам. Кароткія бакавыя нефы завершаныя невысокімі аб’ёмамі сакрысцій. Сцены бакавых фасадаў рытмічна расчлянёныя плоскімі пілястрамі. Вокны з лучковымі завяршэннямі. Пукаты галоўны фасад падзелены на два ярусы на ўзроўні карнізаў нефаў і завершаны фігурным франтонам. Дэкор галоўнага фасада і інтэр'ер змененыя пры перабудове касцёла пад праваслаўную царкву ў 1870 г. Зберагліся дзверы з каванымі накладкамі, фрагменты мураванай агароджы і брама XVIII ст.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць