Касіні (касмічны апарат)

«Касіні» — аўтаматычная міжпланетная станцыя. Названа ў гонар італьянска-французскага астранома Джавані Касіні. Частка касмічнай праграмы Касіні-Гюйгенс.

Спецыялісты Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА тэстуюць «Касіні».
Чатыры спадарожніка і кольцы Сатурна.

Апарат запушчаны 15 кастрычніка 1997 года. Бюджэт праекта больш $3 млрд.

Для разгону апарат выкарыстоўваў гравітацыйнае поле трох планет. Ён два разы праляцеў побач з Венерай — у 1998 і 1999 гадах, затым, у жніўні 1999 года са скорасцю 69 тыс. км/г прайшоў каля Зямлі, зімою 2000 года праляцеў міма Юпітэра, перадаўшы на Зямлю яго фатаграфіі. На гэты момант сістэма арыентацыі стала даваць збоі, аднак праз некаторы час усё наладзілася. Спецыялісты палічылі, што ў махавікі ненадоўга патрапіла смецце[1].

Станцыя прыбыла да Сатурна 30 чэрвеня 2004 года і стала першым штучным спадарожнікам гэтай планеты. Арбітальная скорасць спадарожніка склала 15 км/с[1]. «Касіні» нёс на борце еўрапейскі зонд «Гюйгенс», які 14 студзеня 2005 года ўпершыню апусціўся на Тытан.

У 2008 годзе НАСА падоўжыла місію «Касіні» да 2010, а па заканчэнні гэтага тэрміна — да 2017, так што апарат чакаюць некалькі дадатковых збліжэнняў з Энцэладам, а таксама — з іншымі месяцамі газавага гіганта.

15 верасня 2017 года Касіні завяршыў сваю 20-гадовую місію ў сістэме Сатурна і згарэў у атмасферы газавага гіганта. NASA трансліравалі апошнія хвіліны жыцця зонда ў прамым эфіры[2][3].

Камп’ютар правіць

Апарат утрымлівае ўнушальнае камп’ютарнае начынне. Фактычна кожны навуковы інструмент забяспечаны ўласным мікракамп’ютаром, а ўсе інжынерныя сістэмы — двума (з мэтай павышэння надзейнасці). Асноўны камп’ютар — вытворчасці фірмы IBM. Камп’ютар спраектаваны для выкарыстання ў авіяцыі і раней даказаў сваю высокую надзейнасць у экстрэмальных умовах эксплуатацыі. Камп’ютарная сістэма мае многаступеньчатую сістэму абароны ад памылак і збояў. Захоўванне навуковай і службовай інфармацыі ажыццяўляецца з дапамогай флэш-памяці, якая не мае рухомых частак (на папярэдніх апаратах выкарыстоўвалася магнітная стужка).

Задачы правіць

  • Даследаванне Сатурна
  • Вывучэнне кольцаў Сатурна
  • Вывучэнне спадарожнікаў Сатурна
  • Дастаўка спускальнага апарата «Гюйгенс» на Тытан

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Миссия “Cassini”. Часть первая.. Сайт «Космическая техника». Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 3 лістапада 2010.
  2. Goodbye, Cassini! | EarthSky.org (англ.). earthsky.org. Праверана 14 верасня 2017.
  3. Cassini: The Grand Finale: Where is Cassini Now?

Спасылкі правіць