Касітэрыт

мінерал

Касітэры́т, алавяны камень — мінерал класа аксідаў, аксід волава, SnO2. Дамешкі жалеза, ніобію, тытану, вальфраму, селену і інш.

Касітэрыт
Формула SnO2
Сінгонія тэтраганальная
Колер карычневы з адценнямі, чорны, шэры
Колер рысы карычневата-белы, белы, шэры
Бляск алмазны
Цвёрдасць 6—7
Шчыльнасць 6,98—7,01 г/см³

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі, зярністыя, радыяльна-прамянёвыя агрэгаты. Колер карычневы з рознымі адценнямі, чорны, шэры. Бляск алмазны. Цвёрдасць 6—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,98—7,01 г/см³.

Важная алавяная руда. Радовішчы гідратэрмальнага паходжання, грэйзенавыя, пегматытавыя. Сустракаецца ў радовішчах разам з вальфрамітам, шэелітам, арсенапірытам. Радовішчы ў Германіі, Францыі, Кітаі, Расіі, Аўстраліі, Партугаліі, Чэхіі, Балівіі, Бразіліі, Інданезіі, Нігерыі, Намібіі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць