Катастрофа Ан-24Б пад Мінскам

Катастрофа Ан-24Б пад Мінскам — катастрофа самалёта Ан-24Б рэйса 7502 ТалінМінскДнепрапятроўск, якая адбылася 15 студзеня 1979 года каля былой вёскі Малое Мядзвежына (цяпер скрыжаванне вуліц Цімашэнкі і Адзінцова)[1].

Рэйс 7502 Аэрафлота
Агульныя звесткі
Дата 15 студзеня 1979 г.
Час 13:05
Характар Абледзянне
Прычына Памылка экіпажу, канструктыўныя недахопы
Месца Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік каля былой вёскі Малое Мядзвежына у Мінску, (БССР, СССР)
Каардынаты 53°53′57″ пн. ш. 27°27′55″ у. д.HGЯO
Паветранае судна
Мадэль Ан-24Б
Авіякампанія Аэрофлот[d]
Пункт вылету Талін
Прыпынкі ў дарозе Аэрапорт Мінск-1
Пункт прызначэння Dnipro International Airport[d]
Рэйс 7502
Бартавы нумар CCCP-46807
Дата выпуску 30 лістапада 1965 г.
Пасажыры 9
Экіпаж 5
Выжылых 1

Ход падзеяў правіць

Пры заходзе на пасадку экіпаж заўчасна выключыў супрацьабледзяненне, што прывяло да ўтварэння лёду на крыле, хваставым апярэнні і пагаршэння падоўжнай устойлівасці самалёта. Аварыйная сітуацыя пачала развівацца на адлегласці 7 км ад узлётна-пасадачнай паласы ў момант паслядоўнага павелічэння рэжыму працы рухавікоў да 63° для выпраўлення на пасадку, распачатага экіпажам на вышыні 300 м на хуткасці палёту 220 км/г пры выпушчаных на 38° закрылках пасля паведамлення дыспетчара аб ухіленні ніжэй за глісаду. Пасля павелічэння рэжыму працы рухавікоў да 63° адбылося памяншэнне намаганняў на штурвале ад руля вышыні, што з’яўляецца прыкметай зрыву струменя на стабілізатары. Экіпаж, згодна з інструкцыямі, неадкладна паменшыў вугал адхілення закрылкаў да 10° і рэжым працы рухавіка да палётнага малога газу. У далейшым палёце ў аблоках экіпаж не рабіў дзеянняў для сыходу на другі круг. З 18-й секунды да сутыкнення з зямлёй палёт праходзіў на вуглах нападу, блізкіх да крытычных, з памяншэннем паступальнай хуткасці.

У 13:05 самалёт разбіўся. Загінулі 13 чалавек. Згодна з матэрыяламі расследавання, «смерць пасажыраў наступіла ў выніку множных пераломаў костак шкілета, разрыву ўнутраных органаў, траўматычнага шоку. Экіпаж знаходзіўся на сваіх месцах, пасажыры на пярэдніх шэрагах крэслаў»[2]. Выжыла толькі 3-гадовая Віка Бендзебера, якую пры аварыі выкінула ў сугроб[3].

Прычыны правіць

Галоўнай прычынай авіяцыйнага здарэння лічацца частковая страта падоўжнай устойлівасці самалёта ў пасадачнай канфігурацыі з закрылкамі, выпушчанымі на 38°, з абледзянелым з прычыны дачаснага выключэння супрацьабледзянення стабілізатарам, а таксама адсутнасць выразных рэкамендацый на падобную сітуацыю. Памочнік пракурора Мікола Мультан лічыць, што асноўнай прычынай катастрофы стаў чалавечы фактар[4].

Зноскі

Спасылкі правіць