Катмай (англ.: Katmai) — дзеючы стратавулкан, або па-іншаму слаісты вулкан, на поўдні паўвострава Аляска, размешчаны на тэрыторыі нацыянальнага парку Катмай. Вулкан, які дасягае 10 км у дыяметры, мае цэнтральную кальдэру, запоўненую возерам, памерамі 4,5 × 3 км, якая ўтварылася пры вывяржэнні вулкана Наварупта ў 1912 годзе. Максімальная вышыня Катмая, на якой і ляжыць кальдэра, — 2047 метраў над узроўнем мора. У 1975 годзе водная паверхня кратарнага возера знаходзілася на вышыні каля 1286 метраў, а разліковая вышыня, на якой знаходзілася дно кальдэры, склала 1040 метраў.

Катмай
Кратарнае возера вулкана Катмай у верасні 1980 года
Кратарнае возера вулкана Катмай у верасні 1980 года
Краіна
РэгіёнАляска
Горная сістэмаАлеуцкі хрыбет 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне1912 
Вышыня вяршыні2047 м 
Катмай (Аляска)
Катмай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

Спасылкі правіць