Кацюша (мемарыяльны комплекс)

Аршанскі мемарыяльны комплекс «Кацюша»мемарыяльны комплекс размешчаны на вуліцы Магілёўскай, каля моста праз Дняпро, па левым беразе ракі.

Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс «Кацюша»
54°30′20″ пн. ш. 30°25′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Архітэктар Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін
Дата пабудовы 1960 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000116шыфр 213Д000116
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перадгісторыя правіць

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (28 чэрвеня 1941 г.) па распараджэнні Вярхоўнага камандавання была сфарміравана батарэя рэактыўных установак («Кацюша») на чале з капітанам Іванам Андрэевічам Флёравым. Захапіўшы Оршу, гітлераўцы наступалі на Смаленск. У Оршу адзін за адным прыбывалі варожыя эшалоны з баявой тэхнікай і жывой сілай. Камандзір эксперыментальнай батарэі рэактыўнай артылерыі ВМ-13 капітан І. А. Флёраў атрымаў загад адкрыць агонь па Аршанскім чыгуначным вузле і пераправах праз Дняпро і р. Аршыца. 14 ліпеня ў 15 гадзін 15 мінут раздаўся першы ў гісторыі войнаў залп рэактыўных мінамётаў на чыгуначнай станцыі Орша.

Мемарыяльны комплекс правіць

Мемарыяльны комплекс створаны ў 1960 г. (арх. Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін; метал, бетон, каменная крошка).

Кампазіцыя мемарыяла грунтуецца па кантрасце аб'ёмаў, асіметрычнасці і рознамаштабнасці мас. Справа пры ўваходзе на тэрыторыю мемарыяла размешчаны невялікі чорны куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы злева ў лінію пастаўлены ў выразным рытме васьмімятровыя, імкліва нацэленыя ў вышыню жалезабетонныя элементы – рэйкі (размешчаны на 6 тумбах з пяціканцовымі залатымі зоркамі на чорным фоне), якія сімвалізуюць пускавыя ўстаноўкі. У цэнтры самай высокай пляцоўкі комплексу, пакрытай шырокай белай стужкай бетоннага стылабата, па пастаменце – макет рэактыўнага мінамёта «Кацюша». Суровыя тоны чорных пастаментаў пад зеленаватымі рэйкамі-блокамі, чырвоныя тарцы цаглін, якімі выкладзена пляцоўка перад белым стылабатам з зялёна-чырвоным макетам рэактыўнай устаноўкі на ім, асацыіруюцца з драматызмам адгрымеўшых баёў.

Гл.таксама правіць

Літаратура правіць

  • Мемарыяльны комплекс “Кацюша” // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 94.