Кацярына Анатольеўна Барысевіч

Кацярына Анатольеўна Барысевіч (нар. 2 жніўня 1984, Старыя Дарогі, Мінская вобласць, БССР) — беларуская журналістка[1], палітычная зняволеная.

Кацярына Анатольеўна Барысевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 жніўня 1984(1984-08-02) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналістка
Узнагароды Журналіст года (2020)
Прэмія «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2021)
Міжнародная прэмія за свабоду прэсы  (англ.) (2021)
«Свабодная прэса Усходняй Еўропы  (руск.)» (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзілася ў Старых Дарогах[2]. Падчас навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце падпрацоўвала на «Новым радыё», потым на Першым Нацыянальным канале Беларускага радыё[2]. У 2007 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці «Тэлевізійная і радыёжурналістыка». У 2007 годзе працаўладкавалася на Еўрапейскае радыё для Беларусі, але яго давялося пакінуць у 2008 годзе, калі ў офісе радыёстанцыі ў Мінску быў праведзены ператрус і ўсе супрацоўнікі павінны былі эвакуірававацца ў Варшаву. Яна засталася ў Мінску і ўладкавалася на працу ў «Камсамольскую праўду ў Беларусі», дзе з большага асвятляла крымінальную хроніку[3]. Барысевіч працавала ў газеце да студзеня 2017 года, перш чым прыняла прапанову перайсці на сайт «TUT.BY»[3].

Яна працуе на сайце «TUT.BY». Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе[4]. Была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску[5].

Справа «0 праміле» правіць

Напісала пра забойства Рамана Бандарэнкі ў лістападзе 2020 года, паведаміўшы медыцынскую інфармацыю, што забіты быў абсалютна цвярозы, што абвергла словы Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай аб тым, што Бандарэнка быў п’яны[4]. За гэта была арыштавана 19 лістапада 2020 года ў Мінску, разам з журналісткай па крымінальнай справе быў затрыманы і ўрач Арцём Сарокін[5].

2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь[6]. Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медыцынскай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічыняў[6].

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была[7].

24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала яе вязнем сумлення па справе Бандарэнкі[5]. У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай[8][9][10]. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар»[11].

16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага[12].

У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена[13]. З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі Нямецкай асацыяцыі журналістаў  (ням.), «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір[14]. Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам», туравала ёй і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна[14]. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу[15].

Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі Еўрапейская федэрацыя журналістаў  (укр.), Камітэт абароны журналістаў, Міжнародны інстытут прэсы  (ням.)[16][17][18]. Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся»[19]. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейру  (італ.) назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі[20].

19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.

Ацэнкі правіць

Беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай)[21][22][23].

9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай і Кацярынай Андрэевай)[24].

14 ліпеня 2021 года стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы  (англ.) ад Камітэта абароны журналістаў (разам з Дар’яй Чульцовай, Кацярынаю Андрэеваю ды інш.)[25].

12 жніўня 2021 года была названая лаўрэткай Прэміі імя Герда Буцэрыўса  (руск.) «Вольная прэса Усходняй Еўропы  (руск.)»[26].

Асабістае жыццё правіць

Выхоўвае дачку[27].

Зноскі

  1. Катерина Борсевич. Катерина БОРИСЕВИЧ (руск.). Комсомольская правда. Праверана 11 снежня 2020.
  2. а б Катерина Борисевич (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  3. а б Горецкий, Борис. Катерина Борисевич о работе с МВД: Если кому-то не угодил, просто делают вид, что тебя нет (руск.)(недаступная спасылка). Беларуская асацыяцыя журналістаў (2 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б Журналисту TUT.BY Катерине Борисевич, которая писала статью о Романе Бондаренко, предъявлено обвинение (руск.)(недаступная спасылка). Брестская газета (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  5. а б в Гуштын, Адар’я. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели в СИЗО на Володарского. Письма ей почти не доходят (руск.). TUT.BY (27 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
  6. а б Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  7. Русецкая, Анастасія. Суд не задаволіў апеляцыю пракурораў у справе Кацярыны Барысевіч . Белсат (20 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  8. Правозащитники признали политзаключенными журналисток Борисевич, Андрееву и Чульцову (руск.). naviny.by (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  9. Правозащитники признали журналисток Катерину Борисевич, Катерину Андрееву и Дарью Чульцову политзаключенными (руск.). Медиазона. Праверана 11 снежня 2020.
  10. Журналисток TUT.BY и «Белсат» правозащитники назвали политзаключенными (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  11. Александровская, Богдана. Ходьба по минному полю. Как в Беларуси сейчас работают журналисты (руск.). Deutsche Welle (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 4 снежня 2020.
  12. 100 Paten für politische Gefangene in Belarus: Cem Özdemir wird Pate der Journalistin Katsiaryna Barysevich (ням.). Libereco — Partnership for Human Rights (16 снежня 2020). — «Es ist von unschätzbarem Wert, dass mutige Journalist*innen wie Katsiaryna Barysevich die Wahrheit ans Licht bringen. ... Katsiaryna Barysevich ist eine von vielen beeindruckenden Frauen, die den Wandel in Belarus vorangetrieben haben.»  Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2021. Праверана 2 лютага 2021.
  13. Редакция TUT.by назвала приговор Борисевич незаконным (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  14. а б Мороз, Янина. В Германии осудили приговоры по делу о "ноль промилле". Deutsche Welle (2 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 3 сакавіка 2021.
  15. Belarus journalist sentenced for report on protester’s death (англ.). Associated Press (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  16. EFJ demands the immediate release of Belarusian reporter Katsiaryna Barysevich (англ.). Еўрапейская федэрацыя журналістаў  (укр.) (20 лістапада 2020). Праверана 4 сакавіка 2021.
  17. CPJ condemns sentencing of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich to 6 months in jail (англ.). Камітэт абароны журналістаў (2 сакавіка 2021). Праверана 4 сакавіка 2021.
  18. IPI denounces conviction of Belarus journalist Katsiaryna Barysevich (англ.)(недаступная спасылка). Міжнародны інстытут прэсы  (ням.) (3 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2021. Праверана 4 сакавіка 2021.
  19. Колб, Аксана (2021-03-05). "Мы не маем права спыняцца". Новы Час (9 (717)): 1. ISSN 2218-2244. {{cite journal}}: Праверце значэнне |issn= (даведка)
  20. ОБСЄ засудила вирок журналістці TUT.BY у «лікарській справі» (укр.). Укрінфарм (4 сакавіка 2021). Праверана 1 красавіка 2021.
  21. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  22. Есть такая профессия! "Журналистами года" правозащитники пр (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  23. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич (руск.). TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  24. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі» (руск.). Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  25. Журналістка Кацярына Барысевіч узнагароджаная прэміяй «За свабоду прэсы 2021» . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.
  26. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам (руск.). Euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  27. Катерина Борисевич, журналистка TUT.BY, обвиняемая по уголовному делу (руск.). Press Club Belarus. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2021. Праверана 30 студзеня 2021.

Спасылкі правіць