Кацярына Браганская

Кацярына Браганская (порт. Catarina de Bragança; 25 лістапада 1638 — 31 снежня 1705) — партугальская прынцэса з дому Браганса, дачка караля Жуана Аднаўляльніка, з 1662 года — жонка караля Англіі, Шатландыі і Ірландыі Карла II Сцюарта.

Кацярына Браганская
Catherine of Braganza
Сцяг Каралева Англіі, Шатландыі і Ірландыі Сцяг
23 красавіка 1662 — 6 лютага 1685
Папярэднік Генрыэта Марыя Французская
Пераемнік Марыя Модэнская
Нараджэнне 25 лістапада 1638(1638-11-25)[1][2][…]
Смерць 31 снежня 1705(1705-12-31)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
Род Браганса і Сцюарты
Бацька Жуан IV, кароль Партугаліі[7]
Маці Луіза ды Гусман[d][7]
Муж Карл II Сцюарт[7][8]
Дзеці unnamed son Stuart[d][9], second stillborn child Stuart[d][9] і third stillborn child Stuart[d][9]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць рэгентка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паколькі Англія заўсёды падтрымлівала Партугалію на глебе ўзаемнай цікавасці ў паслабленні Іспаніі, пасля аднаўлення Сцюартаў на англійскім прастоле старадаўні саюз было вырашана змацаваць шлюбам. Каб зацікавіць англічан у шлюбе, партугальскі кароль даў за дачкой нечуваны пасаг — гарады Танжэр і Бамбей.

Па прыбыцці ў Лондан маладая каралева апынулася адрэзанай ад двара падвойным бар'ерам мовы і веры. Яе сваякі былі дбайнымі каталікамі, а сярод продкаў лічыўся Св. Франсіска Борджа, адзін з бацькоў-заснавальнікаў ордэна езуітаў. Нядзіўна, што англіканам заўсёды здавалася за ёй цень папісцкай змовы.

Кацярына пакутавала ад пастаянных здрад мужа і бяздзетнасці: двойчы ў яе здараўся выкідак. З гадамі, аднак, насмешкі над ёй саступілі месца павазе. Пасля Хвалебнай рэвалюцыі, калі Сцюарты былі выгнаны з Англіі, каралеве-ўдаве было дазволена жыць адпаведна з яе высокім становішчам ў Сомерсет-хаусе. У 1692 г. яна вярнулася ў Партугалію. Пахавана ў лісабонскім Манастыры еранімітаў.

Кацярыне прыпісваецца ўвядзенне ў Англіі традыцыі чаяванняў. Лічыцца, што менавіта ў яе гонар атрымаў назву нью-ёркскі раён Квінс, хоць прамыя доказы гэтага адсутнічаюць.

Заўвагі правіць

  1. а б Catherine Of Braganza // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б infanta Catherine of Braganza // Kindred Britain
  3. а б http://www.englishmonarchs.co.uk/stuart_29.html
  4. http://www.unofficialroyalty.com/category/formermonarchies/portuguese-royals/
  5. http://h2g2.com/approved_entry/A2998461
  6. Партугальская Вікіпедыя — 2001.
  7. а б в Kindred Britain
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. а б в Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць