Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая

Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая (нар. 24 красавіка 1979, в. Ждановічы, Мінскі раён, БССР) — беларуская пісьменніца. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006 г.). Уваходзіць у склад удзельнікаў бюро секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Вясёлка» і «Маладосць»

Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 красавіка 1979(1979-04-24) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Мова твораў беларуская
Дэбют (часопіс «Першацвет», 1996)
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла Ждановіцкую сярэднюю школу[1], потым Мінскі дзяржаўны педагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Жыве ў а/г Ждановічы Мінскага раёна, працуе настаўніцай пачатковых класаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.

Аднойчы пісьменніца атрымала ў падарунак ад чытача чароўную палачку, упрыгожаную зоркай, і з таго часу пачала збіраць калекцыю сувеніраў і прадметаў у выглядзе зорачак.

Сям’я правіць

Маці — Галіна Сільвестраўна Хадасевіч, выдатнік адукацыі БССР[2], бацька — Станіслаў Уладзіміравіч Хадасевіч, кіроўца 1-га класу грузавых аўтамабіляў. У Кацярыны ёсць старэйшы брат Дзмітрый і малодшая сястра Наталля.

Муж — Дзмітрый Лісавы, інжэнер-канструктар. Кацярына і Дзмітрый выхоўваюць сына Станіслава (нар. 2004), Стасік — прататып галоўнага героя казак, напісаных мамай.

Творчасць правіць

Першыя творы з’явіліся ў 10-гадовым ўзросце. Дэбютавала ў друку ў 1996 годзе ў часопісе «Першацвет».

Кацярына Хадасевіч-Лісавая працуе пераважна ў галіне дзіцячай літаратуры, але ёсць творы і для дарослых. У творах Кацярыны часта сустракаюцца касмічныя сюжэты.

Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», газетах «Літаратура і мастацтва», «Мінская праўда», «Настаўніцкая газета», «Прысталічча» і інш. Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.

У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымала ўдзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»[3].

Бібліяграфія правіць

 
Разам з літаратурным героем сваіх твораў Вухуцікам.
Кнігі
  • «Падарожжы ў Чароўны Лес» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
  • «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[4][5]Літаратура і мастацтва», 2012 г.)
  • «Казкі Сіняй падушкі»[6]Звязда», 2013 г.)
  • «Казкі сівой даўніны» [7] Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2014 г.)
  • «Код геніяльнасці» («Харвест», 2014 г.)
  • «Казкі чараўніцы Зімы» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
  • «Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка» («Звязда»,2016 г.)
  • «Таямніца незвычайнай школы» [8] (РВУ «Звязда», 2018 г.)
  • «Вухуцiк. Васiльвася». Серыя «Казкi Кнiжнай феi» («Звязда», 2019 г.)
  • «Нявеста для Кветкавага караля» (рус. «Невеста для Цветочного короля») (Выдавецтва «Беларусь», 2019 г.)
  • Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» («Звязда», 2019 г.)
  • «Добры паштальён»(«Благовест», Масква, 2020 г.)
  • «Знаёмцеся — #Падабай.к@!» («Звязда», 2020 г.)
  • «Зорка нябесная. Зорка зямная» (Выдавецтва «Народная асвета», 2020 г.)
  • «Казкі Кветкавай феі» (Выдавецтва «Беларусь», 2020 г.)
  • «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара. Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
  • «Палёт на Вухуцію». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
  • «Загадка прынцэсы Агнэсы». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
  • «Прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
  • «Таямніца зачараванага балота» («Мастацкая літаратура», 2021 г.)
  • «Сакрэты аднаго каралеўства». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
  • «Казкі сівой даўніны». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г. Перавыданне)
  • «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
  • «Вухуцік і яго таямніца». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
  • «Новыя прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2023 г.)
  • «Будь моим Ангелом!». Апавяданні. (выд. «Благовест», Масква, 2023 г.)
  • «Падарунак караля». («Звязда», 2024 г.)
 
Кацярына Хадасевіч-Лісавая са сваімі творамі. Аўтограф-сесія, XXXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
Творы ў зборніках
Казкі, апавяданні і аповесці для дзяцей і падлеткаў
  • «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
  • «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[9] («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
  • «Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[10][11] («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
  • «Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
  • «Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
  • «Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
  • «Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
  • «Падарунак ад Дзеда Мароза» («Звязда», 2014 г.)
  • «Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
  • «Як мядзведзь пчаляром стаў» («Звязда»,2015 г.)
  • «Ад калыханкі да забаўлянкі» («Звязда», 2018 г.)
  • «Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
  • «Детям о главном» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
  • «Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
  • «Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)
  • «Беларуская восень» «Мастацкая літаратура», 2019 г.)
  • Дапаможнік-хрэстаматыя «Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытання любімым» (аўтабіяграфія, казкі «Вухуцік», «Шчаслівая кніга») («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2021 г.)
  • «Вясёлка» (Казка «Загадка прынцэсы Агнэсы», апавяданне «Шчаслівая кніга») («Адукацыя і выхаванне», 2023)
  • «Зборнік твораў для дадатковага чытання ў VI класе», серыя «Школьная бібліятэка» (Кніга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; «Выдавецкі дом „Звязда“», 2023)
  • «Творы для дадатковага чытання ў VI класе» Серыя «Школьная бібліятэка класікі» (Кнiга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці»; Выдавецкі дом «Звязда», 2023)
  • «Чароўная скарбніца». Зборнік твораў для дзяцей. Серыя «Сучасная беларуская літаратура» (Казачная аповесць «Вухуцік і яго таямніца»; «Аверсэв», 2023)
Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі
  • «Вальс пад журлівымі таполямі» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
  • «У храме зямнога кахання» («Мастацкая літаратура», 2009 г.)
  • «Самая чароўная кветка» («Мастацкая літаратура», 2010 г.)
  • «Пакуль б’ецца сэрца…» («Мастацкая літаратура», 2013 г.)
  • «Міншчына літаратурная»(«Звязда», 2014 г.)
  • «Радзіма. Адзінства. Перамога» («Звязда»,2015 г.)
  • «На прасторах роднай Беларусі» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2015 г.)
  • «Лучнасць сэрцаў і дум» («Мастацкая літаратура», 2022 г.)
Артыкулы

Прызнанне правіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3». Госць: Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 21 снежня 2015
  Вонкавыя відэафайлы
  Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая з сынам Стасам у праграме «Вялікі сняданак» на тэлеканале «СТБ». 6 лістапада 2016
  Вонкавыя відэафайлы
  СУРАЗМОЎЦЫ. Аўтарская праграма пісьменніка Навума Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3». Госць: Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 30 красавіка 2019
  • Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2006);
  • Дыплом ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» у галіне дзіцячай літаратуры за кнігу «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[12];
  • Дыплом «Пяцёрка лепшых кніг беларускіх аўтараў — 2014» у рэйтынгу, складзеным сталічнымі бібліятэкарамі (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»);
  • Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры (да юбілею СПБ);
  • Дыплом Міністэрства інфармацыі за актыўную прапаганду кнігі і чытання ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай»[13][14][15] 2014 г.
  • Дыплом лаўрэата Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»), 2015 г.;
  • Дыплом у намінацыі «Пяцёрка лепшых» за кнігу «Таямніцы незвычайнай школы». (Прэмія «Бібліязважанне»), 2018 г.
  • Грамата Саюза пісьменнікаў Беларусі за значны творчы ўклад у беларускую літаратуру і актыўны ўдзел у грамадска-культурным жыцці краіны, 2020 г.
  • Лаўрэат Нацыянальнай літаратурная прэміі. Пераможца ў намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», 2020 г. (Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»)
  • Прэмія імя Васіля Віткі за выдатныя нумары часопіса «Вясёлка», падрыхтаваныя ў рамках праекта «Запрошаны галоўны рэдактар», 2023 г.[16].

Заўвагі правіць

  1. Знакамітыя выпускнікі Ждановіцкай сярэдняй школы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 25 мая 2015.
  2. Хадасевич Галина Сильвестровна(недаступная спасылка). Акадэмія падыпломнай адукацыі. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 5 студзеня 2016.
  3. Таццяна Барысюк Казка: набыткі і планы // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: РВУ «Звязда», 2023-06-23. — В. 5234. — № 25. — С. 14. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2023.
  4. Детские библиотеки Минска. Падарожжа ў беларускую казку XXI стагоддзя(недаступная спасылка) (22 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
  5. Таццяна Конюх. Сыну — ад матулі (3 красавіка 2012). Праверана 24 мая 2015.
  6. Вольга КУХАРСКАЯ. З чароўнай краіны(недаступная спасылка) (15 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
  7. Библиограф. Бібліятэкары прапануюць(недаступная спасылка) (25 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 24 мая 2015.
  8. Святлана Вашчыла. «Я бываю рознай феяй»(недаступная спасылка) (19 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2019. Праверана 24 лютага 2019.
  9. Брестская областная библиотека им. М.Горького. Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (4 снежня 2014). Праверана 24 мая 2015.
  10. Алесь Карлюкевіч. Крышку пра кніжку (10 мая 2011). Праверана 24 мая 2015.
  11. Виталий Карацупа. Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў (19 красавіка 2013). Праверана 24 мая 2015.
  12. Е. Кустова. Праздник в древнем Быхове(недаступная спасылка) (18 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2015. Праверана 24 мая 2015.
  13. Лю­боў Бя­ля­е­ва. Наш леп­шы ся­бар (5 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.
  14. Мікола БЕРЛЕЖ. Лета з добрай кнiгай(недаступная спасылка) (30 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2015. Праверана 25 мая 2015.
  15. БЕЛТА. В Заславле наградили участников акции "Лето с хорошей книгой!" (6 верасня 2014). Праверана 25 мая 2015.
  16. Віншуем лаўрэатаў! // Вясёлка : часопіс. — 2014. — № 1. — С. 3.