Капуста качанная

(Пасля перасылкі з Качанная капуста)

Качанная капуста — разнавіднасць віду Капуста агародная, распаўсюджаная сельскагаспадарчая культура.

Капуста качанная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica oleracea var. capitata L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  526962
NCBI  3716
GRIN  t:7672
IPNI  60452371-2

Вырошчванне качаннай капусты правіць

Звычайна, капусту вырошчваюць расадным спосабам, асабліва раннія сарты. Так, ва ўсходняй Еўропе насенне для расады капусты пачынаюць высейваць канца студзеня. Гатовую расаду высаджваюць у адкрыты грунт адначасова з сяўбой ранніх збожжавых (для ранніх сартоў капусты) з другой паловы сакавіка да пачатку красавіка. Ураджай капусты збіраюць выбарачна, то-бок калі галоўкі (качаны) сталі цвёрдымі і дасягнулі спелага нармальнага памеру (каля 1 кг). Пры аптымальных умовах навакольнага асяроддзя і неабходным угнаенні (аміячнай салетрай і іншым) можна атрымаць дадатковы, другі ўраджай капусты. Каб дамагчыся гэтага, адразу пасля збору першага ўраджаю трэба ўнесці азотныя ўгнаенні разлікам 25 грам аміячнай салетры на 15 раслін. У пучках лісця варта пакінуць па некалькі прарослых пупышак, а астатнія выдаліць.

Познія сарты качаннай капусты можна вырошчваць безрасадным спосабам, каб атрымаць добрыя і адначасовыя ўсходы, гнёзды з насеннем трэба мульчыраваць перагноем, закрываць поліэтыленавай плёнкай і г. д. Калі гэтага рабіць, то нават пры кароткачасовай засусе парасткі могуць не ўзысці.

Значэнне і прымяненне правіць

Капуста агародная ў культуры правіць

Капуста адна з важнейшых гароднінных раслін. Яшчэ старажытнагрэчаскі філосаф і матэматык Піфагор вельмі цаніў лекавыя ўласцівасці капусты і займаўся яе селекцыяй. Плямёны паўднёвых славян даведаліся пра капусту ад грэка-рымскіх каланістаў раёнаў Прычарнамор’я, з часам гэта гароднінная культура стала вядомай і паўночней, на землях пазнейшай на Русі.

Качанная капуста вырошчваецца як аднагадовая расліна на агародах па ўсім свеце, за выключэннем крайніх паўночных раёнаў і пустынь. Як культурнае харчовае расліна распаўсюджана ва ўсіх краінах з умераным кліматам. Культура капусты агароднай у халодную пару года або ў гарах магчыма і ў субтропіках.

Харчовае значэнне капусты абумоўлена яе складам, які розніцца залежна ад сорту: азоцістых рэчываў 1,27—3,78 %, тлушчаў 0,16—0,67 і вугляводаў 5,25—8,56 %[3]

Харчовая каштоўнасць на 100 грам — 24 ККал.

Вегетацыйны перыяд у ранніх сартоў 70-130 дзён, у сярэдніх сартоў — 125—175 дзён, у позніх сартоў — 153—245 дзён.

Лекавыя ўласцівасці качаннай капусты правіць

Як лекавая сыравіна ўжываецца лісце качаннай капусты (Folium Brassicae oleraceae), яны змяшчаюць комплекс вітамінаў, у тым ліку вітамін C (да 70 мг%) і іншыя; карацін, поліцукрыды, бялкі, тыагліказід глюкабрасідзін; багатыя мінеральнымі солямі[4].

Лекавыя ўласцівасці капусты былі вядомы яшчэ рымлянам. У навуковую медыцыну капуста ўведзена пасля выяўлення супрацьязвавага фактару, названага вітамінам U. Сок з лісця раяць для лячэння язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, гастрытаў і калітаў[5].

У народнай медыцыне свежы капусны сок здаўна ўжываюць для лячэння гнойных ран і язваў; пры паніжанай кіслотнасці, а таксама пры гастрытах, хваробах печані. Акрамя таго, лісце капусты спрыяе вывядзенню з арганізма халестэрыну. Капусны сок зніжае змяшчэнне цукру ў крыві, узмацняе вываду залішняй вадкасці з арганізма і вельмі эфектыўны ў барацьбе з запорамі. Пры вострых энтэракалітах, падвышанай перыстальтыцы кішэчніка, пры схільнасці да спазмаў кішэчніка і жоўцевых праток есці капусту не раяць, бо раздражненнем слізістай кішэчніка і страўніка, капуста можа ўзмацніць спазмы і выклікаць болевыя адчуванні.

Капуста — каштоўны дыетычны прадукт, яго раяць хворым на падагру, жоўцекамянёвую хваробу, атэрасклероз, пры залішняй масе цела.

Хваробы і шкоднікі правіць

Капусная тля (Brevicoryne brassicae), Phyllotreta cruciferae, Ceutorhynchus sulcicollis, Delia radicum, Mamestra brassicae, рэпавая (Pieris rapae) і капусная бялянкі (Pieris brassicae), Athalia rosae.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Синская Е. Н. Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред. акад. В. Л. Комаров; Ред. VIII тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 459—466.
  4. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие. — м, 1990. — С. 193—194. — ISBN 5-06-000085-0.
  5. Капуста качанная (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура правіць

  • Гарадзілаў М. А. Капуста // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Синская Е. Н. Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред. акад. В. Л. Комаров; Ред. VIII тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 459—466.
  • Всё о лекарственных растениях на ваших грядках / Под ред. Раделова С. Ю.. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2010. — С. 21—24. — 224 с. — ISBN 978-5-9603-0124-4.