Каюга (саманазва: Gayogohó:no’, літаральна «людзі вялікага балота») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Уваходзяць у лігу іракезаў. Жывуць пераважна ў штатах Аклахома і Нью-Ёрк. Нашчадкі каюга таксама сустракаюцца сярод іракезаў Канады. Агульная колькасць у ЗША (2011 г.) — 5342 чал.

Каюга
(Gayogohó:no’)
Агульная колькасць 5342 (2011 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова каюга
Рэлігія анімізм, політэізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя іракезы, ваяндот, саскуэханцы, эры

Гісторыя правіць

Карэннымі тэрыторыямі, здаўна населенымі каюга, лічацца берагі азёр Фінгер у сучасным штаце Нью-Ёрк. На поўначы іх землі даходзілі да паўночных берагоў ракі Святога Лаўрэнція. Каюга былі адным з пяці народаў-заснавальнікаў лігі (канфедэрацыі) іракезаў. Лічылася, што яны захоўвалі духоўную моц лігі, а таму адыгрывалі важную ролю ў супольных рэлігійных цырымоніях. 10 правадыроў каюга, выбраных жанчынамі, прадстаўлялі свае роды ў радзе іракезаў[1].

У 1660-х гг. каюга ўдзельнічалі ў разгроме саскуэханцаў, што дазволіла значна пашырыць тэрыторыі. Але ў выніку каюга сутыкнуліся з ваенным саюзам плямён, які стварылі французскія каланісты. У 1687 г. французы арганізавалі ваенную экспедыцыю супраць іракезаў. Захопленыя імі ў палон паляўнічыя каюга былі пераўтвораны ў рабоў. Няўдачы падчас Бабровых войн вымусілі каюга прытрымлівацца саюза з брытанскімі калоніямі. Яны ўдзельнічалі ў Сямігадовай вайне супраць французаў на баку брытанцаў. Атравана, ваенны правадыр каюга, забяспечваў брытанскай арміі выведванне сіл праціўніка[2]. Акрамя таго, назіралася міграцыя каюга на захад, пераважна ў даліну ракі Агая, дзе паступова склалася згуртаванне так званых мінга — іракезаў Агая. Войны, міграцыі і асабліва эпідэміі прывялі да скарачэння насельніцтва. У 1778 г. налічвалася толькі крыху болей за 1100 каюга[3].

У гады Амерыканскай рэвалюцыі каюга падтрымалі Вялікабрытанію супраць паўстаўшых калоній. У 1779 г. па загаду Дж. Вашынгтона часткі Кантынентальнай арміі ўварваліся ў землі каюга і спалілі іх вёскі. Многія каюга збеглі на захад або на тэрыторыю Канады. 11 лістапада 1794 г. каюга разам з іншымі іракезамі падпісалі мірнае пагадненне з ЗША[4], згодна з якім атрымалі права на аўтаномную рэзервацыю ў штаце Нью-Ёрк. Аднак улады штата Нью-Ёрк парушылі пагадненне і ўсталявалі свой фармальны суверэнітэт над землямі рэзервацыі, што было замацавана ў дагаворах 1789 г., 1790 г., 1795 г. і 1807 г.[5] і пазней выклікала доўгатэрміновыя судовыя спрэчкі, якія працягваюцца і ў нашы дні[6].

У 1831 г. іракезы Агая падпісалі пагадненне з ЗША аб перадачы сваіх зямель наўзамен на грашовую кампенсацыю і землі на тэрыторыі Аклахомы. У 1888 г. была вылучана асобная рэзервацыя перасяленцаў-сенека і каюга. У 1937 г. яна атрымала права на самакіраванне як супольнае племя сенека і каюга[7][8]. У нашы дні гэта аб’яднанне мае статус нацыі.

Асаблівасці культуры правіць

Да канца XVIII ст. сацыяльнае і эканамічнае жыццё каюга мала адрознівалася ад іншых іракезаў. Асноўнымі заняткамі з’яўляліся земляробства, паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Навакольныя землі належалі вясковым абшчынам, апрацоўваліся жанчынамі і таму перадаваліся па спадчыне ад жанчыны да жанчыны. Адлік сваяцтва вёўся па жаночай лініі. Жанчыны прымалі ўдзел у кіраванні[1]. Усяго налічвалася 10 родава-тэрытарыяльных аб’яднанняў на чале з правадырамі, што карысталіся аўтаноміяй, мелі свой татэм і прадстаўніцтва ў радзе іракезаў[9].

Каюга знакаміты прыкладным мастацтвам — вырабам разьбяных дзяржальняў, драўляных лялек і масак[10]. Дзякуючы амерыканскім антраполагам XIX ст. і XX ст., добра захаваўся фальклор каюга, які адлюстроўвае агульныя для іракезаў казкі і міфы пра Вялікага Міратворца[11], Нябесную жанчыну[12], Лятучую галаву[13] і інш.

Мова правіць

Мова каюга належыць да іракезскай групы моў. Сярод жыхароў правінцыі Антарыа ў Канадзе на ёй размаўляе каля 240 чалавек, прычым у Канадзе вылучаюцца 2 блізкія дыялекты — верхні і ніжні. У 2012 г. 79 чалавек свабодна размаўлялі на мове каюга ў штаце Нью-Ёрк[14]. Асобны дыялект сенека-каюга Аклахомы да нашага часу знік.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць