Ка́ўка[1] ці Га́лка[2](Corvus monedula) — шырока распаўсюджаная птушка роду крумкачовых.

Каўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corvus monedula (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179746
NCBI  30423
EOL  1177485

Апісанне правіць

Даўжыня 34—39 см, маса цела 175—280 г. Апярэнне ад чорнага да серабрыста-шэрага (галава і грудзі) колеру. Радужная абалонка вока амаль белая. Палавога дымарфізму няма.

Распаўсюджванне правіць

Шырока распаўсюджана ў заходняй частцы Еўразіі акрамя поўначы Скандынавіі, сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы. Колькасць 4—8 мільёнаў пар. Паўночныя і ўсходнія папуляцыі пералётныя, зімуюць на поўдні арэала. Засяляе скалістыя ўчасткі ўзбярэжжаў, рэдкія лясы са старымі дрэвамі, населеныя пункты са старымі пабудовамі.

Размнажэнне правіць

Гняздуецца ў зацішных месцах будынкаў, на слупах, мастах, у гнёздах буйных птушак. У красавіку самка адкладвае 4—6 яек і наседжвае іх 17—18 дзён. Птушаняты вылятаюць з гнязда праз 30—35 дзён. Галка вядзе зграйны лад жыцця, у пошуках корму зграі часта аб’ядноўваюцца з гракамі. Сілкуецца чарвякамі, садавіной і ягадамі, адкідамі, яйкамі дробных птушак.

Крыніцы правіць

  1. 320 видов птиц Архівавана 13 верасня 2011. (руск.)
  2. Напісанне Галка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.4. Мн., 1997, С.465

Спасылкі правіць