Ква́нтавая хі́мія — раздзел тэарэтычнай хіміі, у якім вывучаюцца будова і ўласцівасці хімічных злучэнняў, іх рэакцыйная здольнасць, кінетыка і механізм хімічных рэакцый на аснове ўяўленняў і з дапамогай метадаў квантавай механікі.

Развіццё квантавай хіміі пачалося ў 1920—30-я г., калі былі прапанаваны метады апісання будовы электронных абалонак малекул: метад валентных сувязей (В. Хайтлер і Ф. Лондан далі квантава-хімічнае тлумачэнне кавалентнай сувязі ў малекуле вадароду, Дж. Слейтэр і Л. Полінг развілі іх падыход) і метад малекулярных арбіталей (асновы метаду распрацавалі Ф. Хунд, Р. Малікен, Д. Хартры і іншыя), які стаў асноўным для апісання будовы электронных абалонак любых малекул, колькаснага разліку малекулярных структур, а таксама вызначэння сувязі паміж будовай малекул і іх рэакцыйнай здольнасцю.

Квантава-хімічныя ўяўленні і метады выкарыстоўваюць пры вывучэнні высокамалекулярных злучэнняў і ў малекулярнай біялогіі.

Літаратура правіць

  • Квантавая хімія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 209.
  • Фларри Р. Л. Квантовая химия: Введение: Пер. с англ. М., 1985.
  • Современные проблемы квантовой химии: Методы квантовой химии в теории межмолекулярных взаимодействий и твердых тел. Л., 1987.