Кевін Кёртыс Янг (нар.16 верасня 1966) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі. У 1992 годзе стаў алімпійскім чэмпіёнам з сусветным рэкордам — ​​46,78.

Кевін Янг
Род дзейнасці лёгкаатлет
Дата нараджэння 16 верасня 1966(1966-09-16)[1] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе. Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце, за які стаў двухразовым пераможцам нацыянальнай асацыяцыі. Дэбют на міжнароднай арэне пачаўся ў 1987 годзе на Панамерыканскіх гульнях, калі ён стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі. На Алімпійскіх гульнях 1988 года заняў чацвёртае месца. На чэмпіянаце свету 1991 года ў Токіа заняў чацвёртае месца.

Галоўная перамога прыйшла да яго ў 1992 годзе на Алімпійскіх гульнях у Барселоне. У фінальным забегу на 400 метраў з/б 6 жніўня ён усталяваў новы сусветны рэкорд, які застаецца неперасягненым да цяперашняга часу. Янг пабіў рэкорд Эдвіна Мозеса.

Пасля трыумфу ў Барселоне ён выйграў чэмпіянат свету ў 1993 годзе. Больш поспехаў не дабіўся. У 2006 годзе быў залічаны ў залу славы лёгкаатлетаў ЗША.

Зноскі

  1. Kevin Young // World Athletics database