Кейлар Навас

костарыканскі футбаліст

Ке́йлар Анто́ніа На́вас Гамбо́а (ісп.: Keylor Antonio Navas Gamboa; нар. 15 снежня 1986, Сан-Ісідра, Коста-Рыка) — костарыканскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.

Футбол
Кейлар Навас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кейлар Антоніа Навас Гамбоа
Мянушкі Келарытой, Пальчатка, Сцяна
Нарадзіўся 15 снежня 1986(1986-12-15)[1][2][…] (37 гадоў)
Грамадзянства  Коста-Рыка
Рост 185 см[5]
Вага 80,12 кг[5]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Пары Сен-Жэрмен
Нумар 1
Маладзёжныя клубы
1999—2005 Коста-Рыка Сапрыса
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Коста-Рыка Сапрыса 60 (-19)
2010—2012 Іспанія Альбасетэ 36 (-47)
2011—2012   Іспанія Левантэ 1 (-0)
2012—2014 Іспанія Левантэ 47 (-49)
2014—2019 Іспанія Рэал Мадрыд 104 (-101)
2019— Францыя Пары Сен-Жэрмен 71 (-54)
2023   Англія Нотынгем Форэст 17 (-32)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Коста-Рыка Коста-Рыка (да 17) 3 (-1)
2008— Коста-Рыка Коста-Рыка 110 (-117)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 жніўня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сапрыса» ў 2005 годзе. Разам з клубам станавіўся шматразовым чэмпіёнам краіны, з’яўляючыся пры гэтым асноўным брамнікам каманды. У ліпені 2010 года Навас падпісаў кантракт з іспанскім клубам «Альбасетэ». У сваім першым сезоне за клуб прапусціў толькі 6 гульняў чэмпіянату ў Сегундзе. Паводле вынікаў сезона клуб вылецеў з розыгрышу.

У сезоне 2011/12 ігрок быў аддадзены ў арэнду ў клуб Ла Лігі ў каманду «Левантэ»[6]. Дэбютаваў за клуб 13 мая 2012 года, выйшаўшы на пляцоўку ў апошнім туры чэмпіянату ў матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа. Клуб атрымаў перамогу ў тым матчы з лікам 3:0[7]. Пасля гэтага брамнік здолеў апярэдзіць Густава Мунуа ў барацьбе за месца ў браме, стала гуляючы ў асноўным складзе каманды.

3 жніўня 2014 года «Рэал» аб’явіў пра пераход у яго склад Наваса за 10 млн еўра. Брамнік падпісаў з мадрыдскім клубам 6-гадовае пагадненне[8]. Першы час быў другім брамнікам пасля Ікера Касільяса, пасля стаў асноўным брамнікам мадрыдцаў. У сезоне 2018/19 стаў саступаць месца ў аснове Цібо Куртуа.

У верасні 2019 года перайшоў у «Пары Сен-Жэрмен», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У адваротным кірунку адправіўся Альфонс Арэала[9]. Спачатку быў асноўным брамнікам парыжан, у сезоне 2021/22 змагаўся за месца ў складзе з Джанлуіджы Данарумам, у сезоне 2022/23 новы галоўны трэнер «Пары Сен-Жэрмен» Крыстоф Гальцье пакінуў Наваса другім брамнікам.

У студзені 2023 года на правах арэнды далучыўся да англійскага «Нотынгем Форэст», дзе гулўя да канца сезона 2022/23.

Міжнародная кар’ера правіць

У жніўні 2006 года Навас быў выкліканы ў склад зборнай Коста-Рыкі на таварыскі турнір у Еўропе, аднак першыя матчы за зборную Кейлар правёў толькі праз два гады. На чэмпіянаце свету брамнік дэбютаваў у 2014 годзе ў Бразіліі, дзе быў асноўным брамнікам. Паказваючы добрую гульню, Навас дапамог Коста-Рыцы выйсці ў чвэрцьфінал, дзе лацінаамерыканцы саступілі зборнай Нідэрландаў у серыі пенальці[10].

Дасягненні правіць

«Сапрыса»:

«Рэал» Мадрыд:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Крыніцы правіць

  1. Keylor Navas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Keylor Navas // FBref.com
  3. Transfermarkt — 2000. Праверана 27 лістапада 2022.
  4. Argentine Soccer Database Праверана 27 лістапада 2022.
  5. а б https://www.realmadrid.com/en/football/squad/keylor-navas
  6. Keylor Navas, cedido al Levante. Fichajes.
  7. Ghezzal helps Levante secure European place. ESPN Soccernet.
  8. Official statement: Keylor Navas. RealMadrid.com.
  9. Кейлор Навас перешел в «ПСЖ», «Реал» арендовал Ареоля. by.tribuna.com.
  10. Netherlands 0-0 Costa Rica. BBC Sport

Спасылкі правіць