Кейлі Хамфрыс (англ.: Kaillie Humphries, нар. 4 верасня 1985, Калгары) — канадская бабслеістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2010, 2014), двухразовая чэмпіёнка свету.

Кейлі Хамфрыс
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Мянушка The Blond Bomber[2]
Спецыялізацыя бабслей
Нарадзілася 4 верасня 1985(1985-09-04)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства
Рост 170 см
Вага 76 кг[4]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар'ера правіць

Кейлі пачала займацца бабслеем у 2004 годам ва ўзросце 17 гадоў. Першыя 4 гады ў спорце яна была разганяючай на Кубку Свету. Кульмінацыяй выступленняў стаў удзел у алімпійскай зборнай у 2006 годзе на Алімпійскіх гульнях у Турыне. Пасля выступлення ў якасці разганяючага на Алімпійскіх гульнях у 2006—2007 гадах Кейлі хутка стала адной з лепшых жанчын-пілотаў у бабслеі. І ў 2010 годзе стала першай канадскай алімпійскай чэмпіёнкай у бабслеі, стаўшы самай маладой канадскай алімпійскай чэмпіёнкай (24 гады). У 2012 годзе ўвайшла ў гісторыю як першая Канадская спартсменка, якая выйграла чэмпіянат свету.

У 20062007 была безумоўным лідарам на Кубку Еўропы, выйграўшы ў чатырох гонках, на чэмпіянаце свету сярод юніёраў заняла другое месца.

У 2008 годзе на чэмпіянаце свету атрымала бронзавы медаль.

У 2010 годзе (усяго ў другім сезоне ў якасці пілота) заваявала два сярэбраныя медалі.

У 2012 годзе з разганяючай Джэніфер Чакеці выйграла чэмпіянат свету.

Кейлі пачала новы сезон 2012—2013 з 5 перамог запар з Чэлсі Валуа ў якасці разганяючага.[5] Гэты поспех прадоўжыўся на чэмпіянаце свету 2013 у Санкт-Морыц. З рэкордам трасы яна пацвердзіла званне чэмпіёна свету. Гэта была яе 12-я запар перамога на спаборніцтвах FIBT. Кубак Свету 2012—2013 Кейлі заваявала, фінішаваўшы трэцяй на этапе у Сочы на ​​трасе Цэнтра санкавага Спорту «Санкі».

Асабістае жыццё правіць

Замужам за Дэнам Хамфрысам, разганяючым у чацвёрцы Ліндана Раша.[6]

Падчас перапынкаў паміж спаборніцтвамі займаецца дабрачыннасцю. Падчас Калядных вакацый Кейлі і яе сям'я дапамагаюць карміць бяздомных.

У пачатковых школах распавядае вучням пра важнасць пастаноўкі і ажыццяўлення мэтаў і адмовы ад допінгу.

Зноскі

  1. Kaillie Humphries // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia
  2. Olympedia — 2006.
  3. https://www.insidethegames.biz/articles/1116306/humphries-usa-citizenship-beijing-2022 Праверана 3 снежня 2021.
  4. https://www.ibsf.org/en/athletes/athlete/130282/Humphries
  5. "Calgary's Kaillie Humphries extends historic winning streak". CBC Sports. December 14, 2012. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  6. "Dan and Kaillie Humphries slide into romance". CTV. 2 November 2009. Праверана 2010-01-22.

Спасылкі правіць