Кейп-Ёрк, раней Кейп-Йорк (англ.: Cape York) — буйны паўвостраў, размешчаны на поўначы штата Квінсленд у Аўстраліі, паміж Вялікім бар’ерным рыфам у Каралавым моры, Торэсавым пралівам і залівам Карпентарыя. Гэты аддалены паўвостраў, на ім жыве каля 18 тысяч чалавек, яго не парушаныя чалавечай цывілізацыяй вільготныя трапічныя лясы і саваны маюць глабальнае экалагічнае значэнне.

Кейп-Ёрк
15° пд. ш. 143° у. д.HGЯO
АкваторыіЗаліў Карпентарыя, Каралавае мора
Плошча137 000 км²
Краіна
Кейп-Ёрк (Аўстралія)
Кейп-Ёрк
Кейп-Ёрк
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўвостраў Кейп-Ёрк ахоплівае плошчу каля 137 000 км², а яго працягласць з поўначы на поўдзень складае больш за 600 км. Усходняя частка паўвострава гарыстая (вышынёй да 555 м), а заходняя — нізінная. Эўкаліптавыя (на захадзе) і вільготныя трапічныя лясы (на ўсходзе).

Здабыча баксітаў (радовішча Уэйпа). Некалькі нацыянальных паркаў.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць