Кенаф (Hibiscus cannabinus) — кветкавая расліна роду Гібіскус (Hibiscus) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Кенаф
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hibiscus cannabinus L., 1759


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21623
NCBI  229543
EOL  584777
IPNI  560068-1
TPL  kew-2849657

Аднагадовая травяністая лубавалакністая расліна з прамым рабрыстым ці круглаватым сцяблом вышынёю да 6 м, укрытым шыпікамі. Корань стрыжнёвы, галінасты, даўжынёй да 2 м. Лісце буйное, сярэдняе — пальчата-раздзельнае, ніжняе — сэрцападобнае, верхняе — ланцэтнае. Кветкі пазушныя, амаль белыя, з ярка-вішнёвай плямай унутры венчыка. Плод — 5-гнездавая каробачка.

Арэал правіць

Пашыраны ў Паўднёвай Афрыцы і Цэнтральнай Індыі. Вырошчваецца на поўдні Еўропы, Азіі, Амерыкі (Індыя, Кітай, Бразілія, ЗША).

Гаспадарчае значэнне правіць

У сухіх сцеблах да 21 % валакна, якое выкарыстоўваецца для вырабу тэхнічных тканін, у насенні — да 20 % тэхнічнага алею. 3 валакна кенафа вырабляюць брызент, вяроўкі, радно, з кастрыцы — паперу і будаўнічыя пліты, з насення — тэхнічны алей, макуху выкарыстоўваюць як угнаенне і корм для жывёлы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Гибискус коноплёвый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)