Ке́неу (лац.: Ceneus, вал.: Ceneu) (каля 382? — каля 450) — кіраўнік каралеўства Эбрук.

Кенеу ап Коэль
вал.: Ceneu ab Coel
кароль Эбрука
420 — 450
Папярэднік Коэль Стары
Пераемнік Мор
Смерць каля 450
Бацька Кароль Коль[d][1]
Маці Істрадвал верх Годэан
Дзеці Мор ап Кенеу[d], Гургуст ап Кенеу[d][1], Mor ap Cenau ap Coel Godebog[d][1] і Pabo Post Prydain[d][1]
Дзейнасць найміт

Біяграфія правіць

Кенеу нарадзіўся каля 382 года ў сям'і Коэля Старога і Істрадвал. Ён быў братам Гарбаніяна, разам з якім падзяліў уладанні бацькі пасля яго смерці. Гарбаніян атрымаў тэрыторыю пад назвай Брынейх, а Кенеу — усе астатнія землі.

У 440-х гадах Кенеу паступіў гэтак жа як і Вортыгерн, выкарыстаўшы саксаў на чале з іх правадыром Вілгісам для барацьбы з піктамі. За падтрымку хрысціян у барацьбе супраць язычнікаў Кенеу быў кананізаваны.

Каля 450 года Кенеу памёр, а яго ўладанні былі падзелены паміж сынамі: Мор атрымаў Эбрук, а ГургустРэгед.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Диллон М., Чедвик Н. (2002) Кельтские королевства. СПб: Евразия.
  • Mike Ashley The Mammoth book of British Kings & Queens Robinson (London 1998) 1841190969. " Ceneu or Cenen " P.99.
  • Christian Y.M Kerboul Les Royaumes Brittoniques au Très Haut Moyen Âge Éditions du Pontig (Sautron 1997) 2951031033.

Спасылкі правіць