Кердык (англ.: Cerdic; ~467 — 534) — першы кароль англасаксонскага каралеўства Уэсекс.

Кердык
англ.: Cerdic
Кердык, кароль Уэсекса
Кердык, кароль Уэсекса
Кароль Уэсекса
519 — 534
Пераемнік Кінрык
Нараджэнне невядома
Смерць 534
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Элеса[d][1]
Жонка жонка Кердыка Уэсекскага[d][2]
Дзеці Кінрык Уэсекскі[d] і Крэода Уэсекскі[d][2]
Дзейнасць кіраўнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паводле «Англасаксонскай хроніцы», у 495 годзе ў Брытанію на пяці караблях прыплылі саксы на чале з Кердыкам і яго сына Кінрыкам. Яны разбілі брытаў пры Кердыкесары і замацаваліся на поўдні вострава. У 508 годзе Кердык атрымаў перамогу над каралём брытаў Натанлеодам паблізу яго горада, які стаў з таго часу называцца Кердыкесфард (сучасны Чарфард). У гэтай бітве загінула пяць тысяч брытаў. У 514 годзе на дапамогу Кердыку прыбылі пляменнікі Вітгар і Стуф. У 519 годзе саксы атрымалі яшчэ адну перамогу над брытамі пры Кердыкесфардзе і ўмацаваліся на поўдні Брытаніі. Гэты год лічыцца датай заснавання каралеўства заходніх саксаў, або Уэсекса. Кердык і Кінрык і далей працягвалі паспяхова ваяваць з брытамі. У 527 годзе яны атрымалі перамогу пры Кердыкеслі, а ў 530 годзе захапілі востраў Уайт.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Barbara Yorke: Wessex in the early Middle Ages (Studies in the Early History of Britain). Continuum, 1995, ISBN 0-7185-1856-X.

Спасылкі правіць