Кертыс Лі Браўн (англ.: Curtis Lee "Curt" Brown, Jr.[3], нар. 11 сакавіка 1956, г. Элізабет-Сіці, ЗША) — касманаўт ЗША.

Кертыс Браўн
англ.: Curt Brown
Імя пры нараджэнні англ.: Curtis Lee Brown, Jr.[2]
Род дзейнасці афіцэр, касманаўт
Дата нараджэння 11 сакавіка 1956(1956-03-11)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 сакавіка 1956 года ў горадзе Элізабет-Сіці, штат Паўночная Караліна.

Скончыў Акадэмію ВПС ЗША ў 1978 годзе. З 1987 года ў атрадзе касманаўтаў НАСА.

Разведзены, у яго адзін сын.

Захапленні — лыжы, водныя лыжы, падводнае плаванне, азраакрабатыка, аднаўленне старых аўтамабіляў.

Касмічная дзейнасць правіць

 
Экіпаж STS-47 унутры лабараторыі Спейслэб

Здзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касмічных караблёў:

  • 12-20 верасня 1992 года — на касмічным караблі «Індэвар»;
  • 3-14 лістапада 1994 года — на касмічным караблі «Атлантыс» (як пілот);
  • 19-29 мая 1996 года — на касмічным караблі «Індэвар»;
  • 7—19 жніўня 1997 года — на касмічным караблі «Дыскаверы» (як камандзір);
  • 29 кастрычніка — 7 лістапада 1998 года — на касмічным караблі «Дыскаверы»;
  • 20—28 снежня 1999 года — на касмічным караблі «Дыскаверы».

У космасе правёў 57 сутак 15 гадзін 10 хвілін 50 сякунд[4].

Воінскія званні правіць

  • 1978 — лейтэнант (II рангу) ВПС ЗША.
  • 1987 — капітан ВПС ЗША.

Палкоўнік ВПС ЗША.

Членства ў арганізацыях правіць

  • Член асацыяцыі «Лётчыкі ВПС ЗША»
  • Член асацыяцыі «Выпускнікі Акадэміі ВПС ЗША (Air Force Academy)»
  • Член асацыяцыі «Лётчыкі эксперыментальных самалётаў»
  • Член асацыяцыі «Лётчыкі класічных рэактыўных самалётаў»

Узнагароды правіць

  • 6 залатых медалёў НАСА «За касмічны палёт»
  • Медаль ВПС ЗША «За выключныя заслугі»
  • Медаль ВПС ЗША «За выдатныя дасягненні»

Зноскі

  1. Curtis Brown // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 12 лістапада 2019.
  3. Astronaut Bio: C. Brown 7/2007
  4. http://www.astronautix.com/astros/brown.htm

Літаратура правіць

Спасылкі правіць