Ке́ры (стар.-грэч.: Κῆρες, адз. лік Κήρ) — увасабленне лёсу ў старажытных грэкаў[1]; першапачаткова душы памерлых, якія зрабіліся крыважэрнымі дэманамі, што прыносяць людзям пакуты і смерць. Старажытныя грэкі ўяўлялі кер крылатымі жаночымі істотамі, якія падляталі да паміраючага чалавека і выкрадалі яго душу.

Згаданы ў Іліядзе(XVIII 535: у Гнедзіча — Смерць), Адысею (V 387; XII 157; XIV 207; XV 235), у «Арганаўтыцы» Апалонія (I 683 і інш.). Божаствы смерці, народжаны Нюктай[2].

Верш, які прыпісваецца Гесіёду, апісвае Кер як выродлівых страшыдлаў, змрочных, са скрыгочучымі зубамі, апырсканых крывёй, які спрачаюцца адна з адной за загінулых на поле бітвы, кроў якіх яны высмоктваюць[3]. Выява Керы ззаду Палініка было на куфры Кіпсела[4].

Пазней Керы былі атаясамлены з эрыніямі[5]. Часам Кера апісвалася як адзіная багіня бяды, яна была змрочнай дачкой Нюкты (Ночы) і Эрэба (Цемры). Маляваліся з крыламі ці з чорнымі рукамі і з чырвонымі вуснамі.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т. 1. С. 641, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 1. С. 315; Гл. Нон. Дзеянні Дыяніса XXXII 196.
  2. Гесіёд. Тэагонія 211.217
  3. гл. Псеўда-Гесіёд. Шчыт Геракла 249—264.
  4. Паўсаній. Апісанне Элады V 19, 6
  5. Еўрыпід. Электра 1254

Літаратура правіць