Кетэ Кольвіц (ням.: Käthe Kollwitz, нар. Шміт; 8 ліпеня 1867, Кёнігсберг22 красавіка 1945, Морыцбург, Саксонія) — нямецкая мастачка, графік і скульптар.

Кетэ Кольвіц
ням.: Käthe Kollwitz
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Käthe Kollwitz
Дата нараджэння 8 ліпеня 1867(1867-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1945(1945-04-22) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Карл Кольвіц[d][5]
Дзеці Hans Kollwitz[d] і Peter Kollwitz[d]
Род дзейнасці мастак-гравёр, рысавальнік, літограф, мастак-плакатыст, ілюстратарка, скульптарка, аўтабіёграф, дызайнер, графік, мастачка, архітэктурны чарцёжнік, артыстка
Жанр партрэт[3][6] і фігуратывізм[d][3][6]
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм[7]
Уплыў Ludwig von Herterich[d]
Уплыў на Kate Steinitz[d] і Marianne Fiedler[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Кетэ Кольвіц нарадзілася 8 ліпеня 1867 г. у Кёнігсбергу. 1885—1890 гг. вучоба ў Штаўфер-Берна ў Берліне і Хертэрыха ў Мюнхене. У 1890 годзе першыя афорты. У 1891 годзе выйшла замуж за ўрача Карла Кольвіца, які пасяліўся на поўначы Берліна. У 1892 годзе нарадзіўся сын Ханс. У тым жа годзе Кольвіц была на прэм'еры спектакля «Ткачы» па п'есе Герхарда Гаўптмана, якая паслужыла штуршком для серыі яе графічных работ «Паўстанне ткачоў» (1895—1898). У 1896 годзе нарадзіўся сын Петэр. У 1898 годзе серыя «Паўстанне ткачоў» была паказана на «Вялікі Берлінскай мастацкай выставе». У 1898—1903 гг. выкладчык у жаночым мастацкім вучылішчы ў Берліне. У 1902—1908 гг. выканала серыю афортаў «Сялянская вайна». У 1904 годзе жыла ў Парыжы. У 1907 годзе, атрымаўшы прыз «Віла Рамана», жыла ў Фларэнцыі. У 1910 годзе першыя спробы ў галіне скульптуры. У 1914 годзе на вайне загінуў яе сын Петэр. У 1917 годзе Паўль Касірэр арганізаваў яе юбілейную выстаўку. У 1919 годзе Кольвиц атрымала званне прафесара. У 1922—1925 гг. стварыла серыю гравюр на дрэве «Вайна» і «Пралетарыят». У 1927 годзе наведала Маскву. У 1928 годзе стала кіраўніком мастацкай майстэрні графікі ў Прускай Акадэміі мастацтваў. У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў была вымушаная пакінуць Акадэмію мастацтваў. У 1934—1935 гг. стварыла серыю літаграфій «Смерць». У 1936 годзе было негалосна забаронена выстаўляць яе працы. У 1940 годзе памёр яе муж Карл Кольвіц. У 1943—1944 гг. эвакуацыя ў Нордхаўзен, а затым пераезд у Морыцбург пад Дрэздэнам па запрашэнні прынца Эрнста Генрыха Саксонскага. Кетэ Кольвіц памерла 22 красавіка 1945 на 77 годзе жыцця.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. Кольвиц Кете // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в Artnet — 1998.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. https://www.kollwitz.de/biografie Праверана 30 кастрычніка 2021.
  6. а б http://www.artnet.com/artists/k%C3%A4the-kollwitz/
  7. Encyclopædia Britannica
  8. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.392

Спасылкі правіць