Кефі́ркісламалочны напой, які атрымліваецца з суцэльнага або абястлушчанага каровінага малака шляхам кісламалочнага і спіртавога закісання з ужываннем кефірных «грыбкоў» — сімбіёзу некалькіх відаў мікраарганізмаў: малочнакіслых стрэптакокаў і палачак, воцатнакіслых бактэрый і дрожджаў (усяго каля двух дзесяткаў). Аднастайны, белага колеру, магчыма невялікае вылучэнне вуглекіслаты.

Кефір
Кефірны грыбок

Кефір з'яўляецца распаўсюджаным напоем у Беларусі, Расіі, Украіне, Германіі, Швецыі, Нарвегіі, Венгрыі, Польшчы, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Ізраілі, ЗША, Аўстраліі і краінах Прыбалтыкі.

Глядзі таксама правіць

Спасылкі правіць