Кечкемецкая ратуша

Кечкемецкая ратуша — ратуша ў Кечкемеце, размешчана на адной з самых старадаўніх цэнтральных плошчаў Венгрыі, дзе захавалася атмасфера сярэднявечных сельскіх мястэчак – плошчы Лаяша Кошута. Будаўніцтва працягвалася з 1893 па 1897 г. у стылі сецэсіён. Праект гарадской ратушы быў падрыхтаваны дзвюма архітэктарамі Эдзёнам Лехнерам і Дзьюлам Парташам. У 1911 г. пасля моцнага землетрасення пад пільным надзорам Лехнера будынак аднавілі на ранейшым месцы. Падмурак уяўляе сабой фрагмент архітэктуры ў стылі рэнесанс, фасад жа ўпрыгожаны керамічным дэкорам. Знадворку і ўсярэдзіне будынак дэкарыраваны гербамі Венгрыі і горада Кечкемет.

Гарадская ратуша
Кечкемецкая ратуша
46°54′23,61″ пн. ш. 19°41′28,86″ у. д.HGЯO
Краіна  Венгрыя
Горад Кечкемет
Тып будынка ратуша
Архітэктурны стыль сецэсіён
Архітэктар Эдзён Лехнер, Дзьюла Парташ
Будаўніцтва 18931897 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фрэска Берталана Сейкея
Кечкемецкая ратуша з вышыні птушынага палёту

У галоўнай зале ратушы ў 1895-1897 гг. Берталан Сейкей стварыў фрэскі. Адна з іх адлюстроўвае «Крэўны дагавор», а другая – каранаванне Ферэнца Ёжэфа I. Ідэя мастака меркавала аб'яднаць гэтыя дзве падзеі стварэннем чарадой ілюстрацый наступных важных падзей венгерскай гісторыі, але, нажаль, ідэі не наканавана было збыцца. Адведзенае месца запоўнілі выявы вялікіх дзеячаў венгерскай гісторыі: Св. Іштвана, Св. Ласла, Калман Коньвеш, Лаяш Нодзь, Янаш Хуньядзі, Мацьяш Хуньядзі, Міклаш Зрыні, Габар Бетлен, Ферэнц II Ракацы, Іштван Сечэні, Лаяш Кошут, Ферэнц Дэак.

На фасадзе будынка ўсталяваны музычны гадзіннік са званкамі, які кожную гадзіну іграе мелодыю знакамітага венгерскага кампазітара Кодая Золтана, які нарадзіўся ў гэтым горадзе. Таксама адной з мелодый гадзінніка з'яўляецца народная песня пра Кечкемет.

У нашы дні ў гарадской ратушы знаходзіцца савет гарадскога кіравання і дзяржаўныя ўстановы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць