Клавуліна (Clavulina) — род базідыяльных грыбоў сямейства Clavulinaceae.

Клавуліна

Клавуліна грабеньчатая (Clavulina cristata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clavulina J.Schröt., 1888

Тыпавы від
Clavulina cristata (Holmsk.) J.Schröt., 1888

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  44493
NCBI  68756
EOL  21606
MB  17322

Апісанне правіць

Пладовыя целы вышынёй да 10 см, шэрыя, ліловыя, бураватыя, ружаватыя, жаўтаватыя, простыя ці разгалінаваныя, з тупымі, радзей вострымі канцамі (клавуліна попельна-шэрая) або больш ці менш грабеньчатымі канцамі (клавуліна грабеньчатая) галінак. Споры амаль шарападобныя, бясколерныя.

Пашырэнне правіць

Шэраг відаў і форм вядомы ва ўмераных шыротах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. З іх на Беларусі клавуліна попельна-шэрая (Clavulina cinerea) і клавуліна грабеньчатая (Clavulina cirrhata) трапляюцца ў лісцевых і хваёвых лясах на глебе, зрэдку на гнілой драўніне.

Выкарыстанне правіць

Ядомыя.

Літаратура правіць