Класны мастак — фармальны ўзровень кваліфікацыі мастака ў Расійскай Імперыі; выкарыстоўваўся Імператарскай Акадэміяй мастацтваў і Маскоўскім вучылішчам жывапісу, разьбярства і дойлідства[1] да рэформы 1893 года.

Падчас навучання ў акадэміі вучні выконвалі работы па малюнку, жывапісу і кампазіцыі, за якія атрымлівалі ацэнкі, а па заканчэнні курса — медалі. Вялікі і малы залатая медалі, а таксама вялікі сярэбраны медаль давалі мастаку класны чын у табелі аб рангах. Малы серебряны медаль даваў званне «некласнага мастака» (таксама «вольнага») пры ўмове здачы экзаменаў з агульным балам 3. Званні маглі таксама атрымліваць мастакі, якія не навучаліся ў Акадэміі, пасля здачы экзаменаў і прадстаўлення конкурсных работ.

Гісторыя правіць

З 1860-х гадоў сам факт допуску да конкурсу на залаты медаль стаў падставай для прысваення званняў класных мастакоў першай і другой ступеняў; званне некласнага мастака стала прысвойвацца за дэманстрацыю мастацкай пісьменнасці.

Нарэшце, у ходзе акадэмічнай рэформы 1893 года сістэма званняў класных мастакоў была заменена на званне мастака і мастака-архітэктара.

Вялікі залаты медаль правіць

 
Вялікі залаты медаль Імператарскай Акадэміі мастацтваў

Уладальнік вялікага залатога медаля (класны мастак першай ступені) меў права на пенсіянерскую паездку па Еўропе і цывільны чын дзевятага класа.

Для ўладальнікаў вялікага залатога медаля адкрывалася далейшая кар'ера ў Акадэміі:

  • званне «прызначанага», для чаго мастак павінен быў выканаць твор на зададзеную тэму і атрымаць адабрэнне гэтага твора ад Савета Акадэміі;
  • званне «акадэміка», якое «прызначаны» мог атрымаць, стварыўшы конкурсны твор на званне акадэміка;
  • далей акадэмік мог прэтэндаваць на званне ад'юнкт-прафесара, і, у рэшце рэшт, прафесара класа Акадэміі мастацтваў.

Малы залаты медаль правіць

Уладальнік малога залатога медаля (класны мастак другой ступені) атрымліваў грамадзянскі чын дванаццатага класа.

Вялікі сярэбраны медаль правіць

Уладальнік вялікага сярэбранага медаля (класны мастак трэцяй ступені) атрымліваў грамадзянскі чын самага ніжэйшага, чатырнаццатага класа.

Павышэнне ступені правіць

Класныя мастакі другой і трэцяй ступеняў маглі атрымаць наступную ступень, прадставіўшы (па меншай меры праз год) новы твор, годны такой узнагароды на думку Савета Акадэміі.

Выключэння правіць

На практыцы сістэма адрознівалася вялікай гнуткасцю, са шматлікімі выключэннямі для таленавітых мастакоў і выдатных твораў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А.В.Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 296. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.

Літаратура правіць