Клаус Элсбергс (лат.: Klāvs Elsbergs; 3 студзеня 1959, Рыга — 5 лютага 1987, Юрмала) — латышскі паэт і перакладчык.

Клаус Элсбергс
лат.: Klāvs Elsbergs
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 студзеня 1959(1959-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1987(1987-02-05) (28 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства СССР
Маці Візма Бэлшавіца
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт і перакладчык
Мова твораў латышская

Біяграфія правіць

Сын паэтэсы Візмы Бэлшавіцы. Вывучаў французскую філалогію ў Латвійскім дзяржаўным універсітэце (1977—1982), працаваў у выдавецтве Liesma («Полымя») і часопісе Avots («Крыніца»). Яго вершы пачалі з’яўляцца ў друку з 1978 года, і пры жыцці пісьменніка выйшлі два зборнікі яго паэзіі. Яшчэ адзін быў надрукаваны пасля смерці.

Але на радзіме Элсбергс вядомы не толькі як выбітны паэт, але як і выдатны перакладчык з французскай, англійскай і рускай моваў. Сярод яго перакладчыцкіх здабыткаў — паэзія Гіёма Апалінера, Поля Элюара, Луі Арагона і раман «Бойня нумар 5» Курта Вонегута.

Памёр Клаус Элсбергс у Юрмале пры нявысветленых абставінах.

У 1987 годзе ў Латвіі была заснаваная літаратурная прэмія яго імя за найлепшую дэбютную кнігу.

Бібліяграфія правіць

  • Pagaidīsim ausaino. (1981)
  • Bēdas uz nebēdu. (1986)
  • Velci, tēti. (1989)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Bibliogrāfija // Elsbergs K. Tīkami rosīgi šļaksti. — Rīga: Enigma, 2000. — 285.—323.lpp. (Informācija par Klāva Elsberga, kā arī viņam veltītām publikācijām.)

Спасылкі правіць