Клаўдзіа Раньеры

італьянскі футбаліст і трэнер

Клаўдзіа Раньеры (італ.: Claudio Ranieri; нар. 20 кастрычніка 1951, Рым, Італія) — італьянскі футбаліст (выступаў на пазіцыі абаронцы) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Кальяры».

Футбол
Клаўдзіа Раньеры
Раньеры ў 2007 годзе
Раньеры ў 2007 годзе
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1951(1951-10-20)[1] (72 гады)
Грамадзянства  Італія
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Кальяры
Пасада галоўны трэнер
Маладзёжныя клубы
1971—1972 Італія Рома
Клубная кар’ера[* 1]
1973—1974 Італія Рома 6 (0)
1974—1982 Італія Катандзара 225 (8)
1982—1984 Італія Катанія 92 (1)
1984—1986 Італія Палерма 40 (0)
Трэнерская кар’ера
1986—1987 Італія Вігор Ламецыя
1987—1988 Італія Путэалана
1988 Італія Путэалана
1988—1991 Італія Кальяры
1991—1993 Італія Напалі
1993—1997 Італія Фіярэнціна
1997—1999 Іспанія Валенсія
1999—2000 Іспанія Атлетыка Мадрыд
2000—2004 Англія Чэлсі
2004—2005 Іспанія Валенсія
2007 Італія Парма
2007—2009 Італія Ювентус
2009—2011 Італія Рома
2011—2012 Італія Інтэрнацыянале
2012—2014 Францыя Манака
2014 Грэцыя Грэцыя
2015—2017 Англія Лестэр Сіці
2017—2018 Францыя Нант
2018—2019 Англія Фулхэм
2019 Італія Рома
2019—2021 Італія Сампдорыя
2021—2022 Англія Уотфард
2023— Італія Кальяры
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя ўзнагароды
Вялікі афіцэр Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі афіцэр Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гульнявая кар’ера правіць

Прафесійную кар’еру Клаўдзіа пачаў у «Роме», хоць за два сезона ён згуляў толькі 6 матчаў. Затым ён выступаў за «Катандзара», «Катанію» і «Палерма».

Трэнерская кар’ера правіць

Першым клубам у яго трэнерскай кар’еры стала «Путэалана». Але сапраўднае імя як трэнер ён сабе зрабіў у «Кальяры», які ён вывеў з Серыі С1 у Серыю А.

У 1991 годзе ён прыйшоў у «Напалі», дзе адпрацаваў 2 гады, але так нічога і не выйграў. У 1993 годзе Раньеры стаў трэнерам «Фіярэнціны», якая гуляла ў Серыі B. У свой першы сезон «фіялкі» вярнуліся ў элітны дывізіён, а ў 1996 годзе клуб перамог у Кубку і Суперкубку Італіі.

З 1997 па 1999 гады Раньеры працаваў з іспанскай «Валенсіяй». За гэты час клуб дамогся ўдзелу ў Лізе чэмпіёнаў і перамог у Кубку Іспаніі. Наступны сезон ён адпрацаваў у мадрыдскім «Атлетыка», але асаблівай славы не адшукаў і неўзабаве быў звольнены. З 2000 па 2004 год быў галоўным трэнерам лонданскага «Чэлсі», які падняў да другога месца ў чэмпіянаце Англіі, але тытылаў выйграць не здолеў і ў выніку быў заменены на Жазэ Маўрынью. Улетку 2004 года вярнуўся ў «Валенсію», з якой выйграў Суперкубак УЕФА, але вынікі ў чэмпіянаце былі не вельмі паспяховымі, і Клаўдзіа пакінуў каманду яшчэ да канца сезона.

Пасля «Валенсіі» Раньеры два гады не займаўся трэнерскай дзейнасцю, а ў лютым 2007 года ўзначаліў «Парму», з якой заняў 12-е месца. Пасля гэтага быў запрошаны ў турынскі «Ювентус», які вярнуўся ў Серыю A, на месца Дзідзье Дэшама, і каманда пад яго кіраўніцтвам заняла трэцяе месца ў першы ж год. У сезоне 2008/09 «Ювентус» выступаў нестабільна, і 18 мая 2009 года Раньеры быў адхілены ад пасады галоўнага трэнера турынскага гранда. 1 верасня 2009 года прызначаны галоўным трэнерам «Ромы». Кантракт быў падпісаны на 2 гады. У сезоне 2009/10 «Рома» пад яго кіраўніцтвам заняла другое месца, доўгі час навязваючы барацьбу «Інтэрнацыянале» за чэмпіёнства. У лютым 2011 года пакінуў рымскі клуб. З верасня 2011 па сакавік 2012 узначальваў міланскі «Інтэрнацыянале», які не здолеў вывесці з крызісу.

У маі 2012 года стаў галоўным трэнерам французскага «Манака». У першы ж сезон вярнуў манегаскаў у Лігу 1, а ў наступным ужо стаў віцэ-чэмпіёнам Францыі, саступіўшы першае месца «Пары Сен-Жэрмен», пасля чаго ў маі 2014 года пакінуў клуб. З ліпеня па лістапад 2014 года быў галоўным трэнерам зборнай Грэцыі, якай пад яго кіраўніцтвам набрала толькі 1 ачко ў чатырох матчах, саступіўшы Фарэрскім астравам (0:1), Паўночнай Ірландыі (0:2) і Румыніі (0:1) і зрабіўшы нічыю з Фінляндыяй (1:1). Пераемнікі Раньеры не здолелі выправіць сітуацыю, і Грэцыя ў адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 заняла апошняе месца ў групе.

У ліпені 2015 года пасля адстаўкі Найджэла Пірсана быў прызначаны галоўным трэнерам англійскага «Лестэр Сіці». Пад кіраўніцтвам іальянскага спецыяліста «Лестэр Сіці» нечакана захапіў лідарства і ў выніку ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Англіі, а Раньеры быў прызнаны найлепшым трэнерам сезону Прэм’ер-лігі. У сезоне 2016/17 справы ў «Лестэр Сіці» пайшлі горш — каманда апынулася ўнізе табліцы недалёка ад зоны вылету. У лютым 2017 года Раньеры быў звольнены з пасады галоўнага трэнера[2].

У чэрвені 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Раньеры галоўным трэнерам французскага клуба «Нант»[3]. Пакінуў «Нант» па заканчэнні сезона 2017/18. У лістападзе 2018 годзе падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Фулхэмам»[4], аднак ужо ў лютым 2019 года быў звольнены[5].

У сакавіку 2019 года другі раз узначаліў «Рому»[6], працаваў там да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года стаў галоўным трэнерам «Сампдорыі»[7], заставаўся на пасадзе да мая 2021 года.

У кастрычніку 2021 года стаў галоўным трэнерам «Уотфарда», падпісаўшы двухгадовы кантракт[8], аднак ужо ў студзені 2022 года быў звольнены[9].

У снежні 2022 года было абвешчана аб прызначэнні Раньеры галоўным трэнерам «Кальяры»[10].

Зноскі