Клаўдзія Аляксееўна Кузьміна

Клаўдзія Аляксееўна Кузьміна (руск.: Клавдия Алексеевна Кузьмина; 1923, Тбілісі — 1 ліпеня 2008) — савецкі і расійскі медык. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1971), у 1972—1989 гадах загадчыца кафедры ў Саратаўскім медыцынскім інстытуце (цяпер універсітэт). Аўтар кнігі «Лячэнне пчаліным мёдам і ядам».

Клаўдзія Аляксееўна Кузьміна
руск.: Клавдия Алексеевна Кузьмина
Дата нараджэння 1923
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 2008(2008-07-01)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Выдатнік аховы здароўя СССР

Біяграфія правіць

Скончыла з адзнакай лячэбны факультэт Саратаўскага медыцынскага інстытута, дзе вучылася ў 1943—1948 гадах. Скончыла аспірантуру там жа. У 1952 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1970 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. Аўтар 170 друкаваных прац, 9 манаграфій.

Узнагароды правіць

Узнагароджана ордэнам «Знак пашаны» і медалём «За доблесную працу».