Клеапатра Тэя (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Θεά; каля 164 да н.э. — 121 да н.э.) — кіраўніца эліністычнай дзяржавы Селеўкідаў, царыца Сірыі125 да н.э.). Дачка егіпецкага цара Пталамея VI Філаметара і царыцы Клеапатры II.

Клеапатра Тэя
Κλεοπάτρα Θεά
Манета Клеапатры Тэі. На рэверсе намаляваны падвойны рог дастатку і грэчаскі тэкст ΒΑΣΙΛΙΣΣΗΣ ΚΛΕΟΠΑΤΡΑΣ ΘΕΑΣ ΕΥΕΤΗΡΙΑΣ. Дата ΖΠΡ азначае 187 год эры Селеўкідаў, які адпавядае 126—125 гг. да н.э.
Манета Клеапатры Тэі. На рэверсе намаляваны падвойны рог дастатку і грэчаскі тэкст ΒΑΣΙΛΙΣΣΗΣ ΚΛΕΟΠΑΤΡΑΣ ΘΕΑΣ ΕΥΕΤΗΡΙΑΣ. Дата ΖΠΡ азначае 187 год эры Селеўкідаў, які адпавядае 126125 гг. да н.э.
19-я царыца Імперыі Селеўкідаў
125121 да н.э.
Сумесна з Аляксандр II Забіна (125123 да н.э.),
Антыёх VIII Грып (125121 да н.э.)
Папярэднік Дэметрый II Нікатар
Пераемнік Антыёх VIII Грып
Нараджэнне 164 да н.э.
Смерць 121 да н.э.
Род Пталамеі
Бацька Пталамей VI Філаметар
Маці Клеапатра II
Муж Аляксандр I Валас, Дэметрый II Нікатар[d] і Антыёх VII Сідэт
Дзеці Антыёх IX Кізікскі, Антыёх VI Дыяніс Эпіфан, Селеўк V Філаметар і Антыёх VIII Грып
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Каля 150 гады да н.э. выйшла замуж за Аляксандра I Валаса. Ад шлюбу нарадзіўся сын Антыёх VI Дыяніс.

Другі шлюб быў заключаны з Дэметрыем II Нікатарам каля 148 гады да н.э. Іх дзецьмі былі Селеўк V Філаметар, Антыёх VIII Грып і, магчыма, дачка (Лаадыс ?). У 141 годзе да н.э. Дэметрый II быў захоплены парфянамі і некалькі гадоў правёў у палоне.

Трэцім мужам Клеапатры у час адсутнасці Дэметрыя II быў яго брат Антыёх VII Сідэт. Дакладна ўсталявана, што іх сынам быў Антыёх IX Кізікскі, імёны астатніх дзяцей дакладна невядомыя. У 129 годзе да н.э. Антыёх VII быў забіты парфянскім царом Фраатам II. Дэметрый II быў вызвалены з палону і вярнуўся дамоў, заявіўшы пра сваё права на трон і Клеапатру. Клеапатра прадбачліва паслала свайго сына Антыёха IX у грэчаскі горад Кізік (адсюль яго мянушка).

Пад уплывам Клеапатры Дэметрый II зрабіў няўдалую спробу ўварвацца ў Егіпет. У адплату егіпецкі кіраўнік высунуў Аляксандра II Сабінаса, нібы сына Аляксандра I Валаса, у якасці прэтэндэнта на сірыйскі прастол, справакаваўшы грамадзянскую вайну. Пасля паражэння ад войскаў Аляксандра II пад Дамаскам Дэметрый бег у Пталемаіду, дзе хавалася Клеапатра з дзецьмі, але варотаў горада яму не адкрылі. Ён спрабаваў бегчы на караблі, быў забіты па загадзе Клеапатры.

З 125 года да н.э. Клеапатра кіравала Сірыяй, забіўшы старэйшага сына Селеўка V, калі ён прад’явіў прэтэнзіі на трон. Для ўзаконення свайго кіравання, яна кіравала разам са сваім сынам Антыёхам VIII Грыпам.

Калі Антыёх VIII вырас, ён стаў усё менш падпарадкоўвацца сваёй маці, і ў 121 годзе да н.э. Клеапатра вырашыла пазбавіцца ад яго. Калі аднойчы ён вярнуўся з палявання, яна прапанавала яму чашу з атручаным віном. З-за таго, што гэта было не характэрна для яе, у Антыёха ўзніклі падазрэнні, ён сілай прымусіў яе выпіць віно, што і стала прычынай яе смерці.

 
Аляксандр I Валас і Клеапатра Тэя