Клява (басейн Нёмана)

рака ў Беларусі

Клява — рака ў Ашмянскім і Іўеўскім раёнах, левы прыток Гаўі (басейн Нёмана).

Клява
Характарыстыка
Даўжыня 56 км
Басейн 270 км²
Расход вады 2,3 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Клявіца
Вусце Гаўя
 • Каардынаты 54°09′13″ пн. ш. 25°46′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Гаўя → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раёны Ашмянскі раён, Іўеўскі раён
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Клява балцкага паходжання.

Звязана з літоўскім klevas «клён»[1]. Таго ж паходжання назвы бярэзінскай ракі Клява, ракі Клевель на Павіллі. З суфіксам -in- «кляновая» назва ракі Клевень[ru] на Падзесенні[2].

З балцкіх гідранімічных аналагаў — літоўскія рачныя назвы тыпу Kleva, Klevinė[3], пруская назва возера *Klavuja (> Clawoge)[4].

Водныя назвы, утвораныя ад назваў дрэў, маюць возера Бяржонка (< літ. beržas «бяроза»), дзвінская рака Обша (< літ. apušė, пруск. abse «асіна»).

Назва Клява значыць «Кляновая (рака)».

Апісанне правіць

Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 270 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Клявіца ў Ашмянскім раёне. Асноўны прыток — рака Трапятушка. Даліна выразная. Пойма двухбаковая (шырыня 100—400 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 17,6 км каналізаванае: ад вёскі Клявіца да вёскі Доржы (8 км) і ад вёскі Ганчары да вёскі Пашкішкі (9,6 км). Яго шырыня ў межань 3—7 м, у ніжнім цячэнні 10—12 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Заўвагі правіць

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 528.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 191.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 159.
  4. В. Н. Топоров. Прусский язык. K-L. Москва, 1984. С. 54—55.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.