Кляно́выя лясы́, або кляно́ўнікі — фармацыя вытворных шыракалістых лясоў, у якіх пераважае клён. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Амерыкі, Афрыкі.

Кляновыя лясы ўтвараюцца ў выніку змены карэнных дубовых і ялова-шыракалістых лясоў. Вылучаны б асноўных тыпаў: арляковы, кіслічны, крапіўны, папарацены, сніткавы, чарнічны. Дрэвастоі ўсіх тыпаў складаныя, акрамя клёну ўключаюць асіну, бярозу павіслую, вольху чорную, вяз, граб, дуб, елку, ліпу, ясень. Займаюць найбольш урадлівыя землі. Даюць высакаякасную драўніну, якая выкарыстоўваецца на выраб мэблі, паркету і інш.

На Беларусі трапляюцца рэдка, іх плошча складае каля 0,01 % агульнай плошчы лясоў.

Літаратура правіць