Кляштар бернардзінак (Гродна)

Кляштар бернардзінак — страчаны рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Гродна, які існаваў з 1621 г. З мая 1854 г. быў перададзены Барыса-Глебскаму праваслаўнаму манастыру. На месцы кляштара знаходзіцца Гродзенскі абласны драматычны тэатр.

Гісторыя правіць

У 1621 г. жмудскі староста Геранім Валовіч заснаваў кляштар бернардзінак на участку, выкупленым бернардзінкамі і падканцлерам літоўскім Казімірам Сапегам ад пісара літоўскага Януша Скуміна Тышкевіча ў 1619 г. і Ежы Сцыпіён дэль Кампа з 1621 г. Да сярэдзіны ХІХ ст. кляштар быў выведзены за штат, там заставалася толькі некалькі старых манашак. Зачынены ў 1853 г.

 
Кляштар бернардзінак пасля перадачы Барысаглебскаму праваслаўнаму манастыру, пач. XX ст.

У маі 1854 г. перададзены мужчынскаму Барысаглебскаму праваслаўнаму манастыру. У 1893 г. тут быў асвечаны храм у імя прападобнага Афанасія Берасцейскага. У храме быў створаны іканастас, дзе знаходзілася ікона Маці Божай Адзігітрыі з Каложы.[1]

з 1918 г. Барыса-Глебскі манастыр стаў цэнтрам беларускага жыцця, калі сюды пад час Першай Сусветнай вайны з Краснастокскага манастыра з-пад Беластоку быў пераведзены дзіцячы прытулак для дзяўчынак. У 1916—1930 гг. у ім знаходзіліся беларускія школа і канцылярыя Беларускай вучыцельскай рады, сакратарыят Беларускага пасольскага клуба і Беларуская школьна-прытулкавая рада, Беларускі камітэт помачы пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газеты «Селянская гутарка», беларуская кнігарня і Гродзенскае адьдзяленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У манастарскіх келлях жылі А. Грыкоўскі, Л. Дзекуць-Малей, А. Кухарчук, А. Шах, С. Кішко, Станіслава Буйло, Д. Лічыцкі, М. Амельянчык, Е. Буднік, Л. Лукашык і іншыя беларусы[2].

У 1930-я гг. — у кляштары арганізаваны кравецкая гімназія.

Рашэннем Гарвыканкама ў чэрвені 1951 г. былы касцёл, які займала Будаўніча-мантажнае ўпраўленне № 3, быў перададзены на баланс гродзенскаму «Горпищеторгу» пад склад. У 1959 г. пазначаны як інтэрнат тонкасуконнага камбіната.

У 1977—1984 гг. на месцы кляштара пабудаваны Гродзенскі абласны драматычны тэатр.

Зноскі

  1. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Гродна-Wrocław, 2012. С. 231.
  2. Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні — Прытулак для беларускіх дзетак

Літаратура правіць

Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. Гродна-Wrocław, 2012.

Спасылкі правіць