Клімаўскі раён (руск.: Климовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Клімава. Плошча раёна — 1530 км².

Клімаўскі раён
Климовский район
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна  Расія
Статус раён
Уваходзіць у Бранская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва 33 000
Плошча 1 530 км²
Клімаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC +3
Тэлефонны код +7 48347
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клімаўскі раён. 23 лістапада 1944 года з тэрыторыі Клімаўскага раёна быў вылучаны Чуравіцкі раён. У 1963 годзе Клімаўскі раён быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены.

Дэмаграфія правіць

Насельніцтва раёна складае 33 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 14 тыс. Усяго налічваецца 121 населены пункт.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел правіць

Пасля муніцыпальнай рэформы 2005 года ў раёне налічваецца 14 сельскіх паселішчаў:

  1. Брахлаўскае сельскае паселішча
  2. Істопскае сельскае паселішча
  3. Каменскахутарскае сельскае паселішча
  4. Кірылаўскае сельскае паселішча
  5. Лакамабудскае сельскае паселішча
  6. Міцькоўскае сельскае паселішча
  7. Наваропскае сельскае паселішча
  8. Наваюркавіцкае сельскае паселішча
  9. Плавенскае сельскае паселішча
  10. Сачкавіцкае сельскае паселішча
  11. Сытабудскае сельскае паселішча
  12. Хароменскае сельскае паселішча
  13. Чолхаўскае сельскае паселішча
  14. Чуравіцкае сельскае паселішча

Славутасці правіць

Зноскі

  1. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.

Спасылкі правіць