Кнуд Фрыс Ёхансан

Кнуд Фрыс Ёхансан (1 лістапада 1887, Фрэдэрысія — 17 чэрвеня 1971, Хілерод) — дацкі археолаг.

Кнуд Фрыс Ёхансан
Дата нараджэння 1 лістапада 1887(1887-11-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1971(1971-06-17)[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Charlotte Friis Johansen[d]
Дзеці Хольгер Фрыс Ёхансан[d] і Карстэн Фрыс Ёхансан[d]
Род дзейнасці археолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера класічная археалогія[2] і prehistoric archaeology[d][2]
Месца працы
Вядомыя вучні Оле Клінт-Енсэн
Член у

Біяграфія правіць

Фрыс Ёхансан быў сынам інспектара Каралеўскай школы глуханямых Х. Ёхансана (пам. у 1940) і яго жонкі Вільхельміны, народжанай Фрыс (пам. у 1930). Ён скончыў гімназію Фрэдэрысіі ў 1904 годзе і атрымаў акадэмічную ступень Candidatus magisterii у 1911 годзе. Фрыс Ёхансан працаваў у Нацыянальным музеі ў 19111926 гадах; з 1911 года памочнікам наглядчыка, а з 1922 інспектарам і начальнікам старажытнасцяў, дзе ён працаваў як у класічнай, так і дагістарычнай археалогіі. Разам з Крысціянам Блінкенбергам удзельнічаў у праекце Corpus vasorum antiquorum, а ў 1923 годзе ён апублікаваў працу пра знаходку ў Хобі.

З 1926 па 1956 Ёхансан быў прафесарам класічнай археалогіі ва ўніверсітэце Капенгагена. Яго дысертацыя Sikyoniske Vaser (1918), была піянерскай па даследаванні ранніх карынфскіх ваз.

Ён быў універсітэцкім прарэктарам у 1946-47 гадах, ганаровым членам Таварыства антыквараў у Лондане і ў Грэчаскім таварыстве ў Лондане; таксама членам Дацкай каралеўскай акадэміі навук, Фінскага таварыства навук і лістоў у Хельсінках і Навуковага таварыства ў Лундзе; член рэдкалегіі выдання «Acta Arehæologiea», праўлення Ny Carlsbergfondet  (дацк.) у 1938—1931 гадах. З кастрычніка 1957 года ўвайшоў у Савет дырэктараў Новай гліптатэкі Карлсберга  (руск.) (з 1946 года прэзідэнт) і ў Савет дырэктараў Rask-Ørsted Fondet  (дацк.).

Ён быў кавалерам Ордэна Данеброга.

Ажаніўся 21 мая 1926 года з mag.art.  (дацк.) Шарлотай Фрыс Ёхансан (якая нарадзілася 5 лютага 1892 у Грундфары  (гал.)). Яны сталі бацькамі двух класічных філолагаў Хольгера Фрыса Ёхансана  (дацк.) (1927—1996) і Карстэна Фрыса Ёхансана  (англ.) (1930—2010).

Зноскі

  1. а б K. Friis Johansen // Dansk Biografisk Lexikon
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць