Кніга Левіт (Скарына)

Кніга ЛевітКнига третие Моисеовы, зовемые Леувить») — недатавае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1517 года.

Змест кнігі правіць

Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Зуполъне выложены на руский языкъ докторомъ Францискомъ Скориною с Полоцька Богу в Троици единому и пречистой матери Его Марии ко чти и людем всимъ к науце»). На другім аркушы даецца «Предъсловие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во книгим Левить Моисеовы», потым змяшчаецца тэкст 27 раздзелаў кнігі, а на апошнім аркушы — пасляслоўе.

Друкарскія асаблівасці выдання правіць

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Фармат выдання — у чвэрць аркуша, аб'ём — 54 аркушы, якія сабраны ў 7 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм, на паласе — 22 радкі. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданне ўпрыгожана 3 ілюстрацыямі, застаўкай і 30 ініцыяламі. На тытульным лісце змешчана ілюстрацыя «Бог и Майсей», а на адвароце тытула — гравюра «Сей есть Аарон». На 6-м аркушы — ілюстрацыя «Узор трэбніка», такая ж самая гравюра ёсць і ў кнізе Выхад. У канцы пасляслоўя на 6-м аркушы змешчана канцоўка, якая вар'іруе матыў калоны з акантавым лісцем, такія ж выявы сустракаюцца ў яшчэ 2 пражскіх выданнях Скарыны. Перад асноўным тэкстам змешчана застаўка з выявамі дзяцей, паміж якімі шчыт з зацьменнем сонца, што паўтараецца ў яшчэ 4 выданнях Скарыны. Ініцыялы папярэднічаюць пачаткам раздзелаў, тэкстам на тытульным лісце і прадмове.

Захавалася 15 экзэмпляраў кнігі Левіт, з іх 6 поўныя.

Літаратура правіць

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3

Спасылкі правіць